ПЛАЧ У БАЦЬКІ ЗА СТАЛОМ, КАБ НЕ ПЛАКАЛА ЗА ВУГЛОМ. Гэтак кажуць маладой, калі вьщаюць замуж. Існуе павер'е: калі дома выплачашся перад замужжам, то не будзеш пакутваць у хаце мужыка. ПЛЁТКУ Ў АДНО ВУХА ЎПУСЦІ, У ДРУГОЕ ВЫПУСЦІ. Не звяртай увагі на ілжывыя чуткі, нагаворы, плёткі. ПОЙДЗЕШ НАЦЯНЬКІ, ПАЦЯРАЕШ ДЗЯНЬКІ. Шлях па прамой, або болыи простая, прымітыўная праца не скарачае, а наадварот, займае больш часу і шкодзіць справе. Ісці напрасткі — заблудзіцца. Гл. с. 50. ПОП ДВА РАЗЫ АБЕДНЮ НЕ СЛУЖЫЦЬ. Гэтак кажуць таму, хто недачуў або не зразумеў чаго-н. і просіць паўтарыць сказанае. Гл. с. 29. ПОСЦІЦЬ I ЖЫВЁЛА, КАЛІ ГАСПАДАР НЕ МАЕ. Прыходзіцца выконваць тое ці іншае дзеянне і таму, каму не належыць яго здзяйсняць. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ — САБАЦКІ. Гаворыцца пра прымака, якому прыходзіцца цярпець ад жаночай радні, асабліва ад цешчы. ПУСТЫ КОЛАС УГОРУ ЦЯГНЕЦЦА, ПОЎНЫ ДОЛУ ГНЕЦЦА *. Абмежаваны, недалёкі чалавек імкнецца вылучацца сярод іншых, быць вышэй за іх, разумны стараецца быць заўсёды сціплым, стрыманым. Пустадомак шмат пра сябе думае. ПЫТАЙСЯ НЕ Ў СТАРОГА, А Ў БЫВАЛАГА. Бывалы мае вялікі вопыт, многа бачыў, спазнаў. П'ЯНСТВА РОЗУМ З'ЕЛА. Пашкодзіць розуму ў выніку п'янства. П'ЯНЫ ХОЦЬ ПРАСПІЦЦА, А ГУЛЬТАЙ - ШКОЛЕ Кажуць у апраўданне п 'яніцы, але дзелавога, разумнага чалавека. Р РАБІ, РАБІ ДЫ ПАПРАЎСЯ. Працаваць многа ды яшчэ больш таго. РАДАСЦЬ ЁСЦЬ - ВЕСЯЛІЦЦА ТРЭБА, ГОРА ЕСЦБ — ПАМАГАЦЬ ТРЭБА. Трэба дзейнічаць у адпаведнасці з абставінамі, якія склаліся
Дадатковыя словы
павере, пянства, пяны
17 👁