ПАЗЫЧАЙ - ДРЭННЫ АБЫЧАЙ. Лепш перабіцца, перацярпець, чым браць у доўг што-н. у каго-н. ПАКУЛЬ ЖЫВЕШ - УСЯГО ТРЭБА, А ЯК ПАМРЭШ - ЧАТЫРЫ ДОШ КІ I ЗЯМЛІ ТРОШКІ. ПАКУЛЬ ТОЎСТЫ (СЫТЫ) ССОХНЕ, ТО ХУДЫ (БЕДНЫ) ЗДОХНЕ. Беднаму бескарысна змагацца з багатым. ПАКУЛЬ У ПАНА НА ГУБЦЫ: У СЛУЖКІ Ў ДУПЦЫ. Слугі мала звяртаюць увагі на тое, што загадваюць ім паны. ПАМОЖА I БОГ, КАБ БЫЎ I САМ НЕ ПЛОХ. У першую чаргу трэба разлічваць на ўласныя сілы. ПАРАДЫ СЛУХАЙ, ДЫ НЕ КОЖНАЙ ВЕР. Хоць чые-н. парады і не зашкодзяць, аде май свой погляд, сваю думку. ПАРОЖНЯЯ БОЧКА ЗВІНІЦЬ, А ПОЎНАЯ МАЎЧЫЦЬ. Разумны чадавек больш маўчыць, а бадбатун многа і бязглузда гаворыць. ПАСМЯЯЎСЯ КАЦЁЛ 3 ГАРНІКА, А ПАГЛЯДЗЕЎ I САМ ЧОРНЫ. Кажуць таму гэтак, хто высмейвае недахопы іншага, хоць і сам заслугоўвае такой насмешкі. ПАШЭНЦІЛА, ЯК ЖЫДУ 3 ТАРЫ. Прыгаворваюць, каді каму-н. не пашанцавада. Згодна народнага ўяўлення, жыды любілі хуткую язду з тары, аде пры гэтым часта перакульвадіся. Гл. с. 79. ПЕНЬ ГАРЭЎ, А ЧОРТ НОП ПАГРЭЎ, ІСКРА ПАЛА I РАДНЯ СТАЛА. Пра чадавека, які кажа глупства і выдав гэта за праўду. ПЕРАНАЧУЕМ — БОЛЕЙ ПАЧУЕМ. Застаюцца нанач там, дзе мяркуюць атрымаць якую-н. выгаду. Гл. с. 49. Ш, ЕШ, КАЛІ РОТ СВЕЖ, А КАЛІ ЎМРЭШ, ТО КОЛАМ НЕ ЎВАБ'ЕШ. Гэтак запрашаюць частавацца падчас выпіўкі за стадом. Ш ЛЬНУЙ ГАСПАДАРКІ, БУДУЦЬ У ГАРШКУ СКВАРКІ. Працуй — будзе харч. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, I БОГ АДЗІНАКАЎ, А ЯК СТАЎ СПЯВАЦЬ, СТАЎ БОГ ДАВАЦЬ. Аднымі скаргамі і плачам справы не паправіш, лепш весяліцца, бо шанцуе таму, хто вясёлы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэта, ўвабеш
13 👁