НЯМА КАХАННЯ БЕЗ ПРЫТУЛЯННЯ. Закаханыя прытуляюцца адзін да аднаго з ласкай, пяшчотай. НЯМА РЫБЫ БЕЗ КОСЦІ, А КАБЕТЫ БЕЗ ЗЛОСЦІ. Так кажуць пра незамужнюю ці старую кабету. НЯМА СМАЧНЕЙШАЙ ВАДЗІЦЫ, ЯК 3 РОДНАЙ КРЫНІЦЫ. На радзіме ўсё здаецца смачным, прыгожым i приемным. НЯПРОШАНАМУ ГОСЦЮ МЕСЦА ПАД СТАЛОМ. На няпрошанага госця месца за стадом не прадугледжваюць. НЯЎМЕЛЕЦ САМ НЕ ЗРОБІЦЬ, А, ПАВУЧАЮЧЫ, ТОЛЬКІ НАМУЧАЕ I НАТУЗАЕ. Горш за ўсё выслухоўваць парады недасведчанага чалавека, якія ніколі не скарыстаеш. п ПА АДЗЁЖЦЫ ПАН, А ПА РОЗУМУ БАРАН. П ристойны выгляд чалавека не сведчыць пра яго вялікі розум. ПА ЗАКОНУ ЖЫЦЬ, ТО I ПЕЎНЯ КУКАРЭКАЦЬ АДВУЧЫШ. Строга нарміраванае жыццё прыводзіць часам да непажаданых вынікаў; дрэнны закон не спрыяе дабрабыту народа. ПА ПРОЙДЗЕНАЙ ДАРОЗЕ ЛЁТКА ІСЦІ. Лёгка дзейнічаць па вядомых узорах, па метадах практычнага выканання, загадзя вядомых, некім распрацаваных. ПАГАНЯЙ КАНЯ НЕ КНУТОМ, А АЎСОМ. Перш чым запрэгчы i паехаць, трэба каня накарміць. Не даўшы добры заробак працаўніку, не патрабуй многага. ПАД ЧУЖУЮ ДУДКУ ПАСКАЧАМ, ПОТЫМ АДПЛАЧАМ. Кажа той, хто вымушан падлажвацца пад некага, а потым маецца адпомсціць свайму крыўдзіцелю. ПАЕДЗЕМ, БАБКА, У ЧУЖОЕ СЯЛО, ТО БУДЗЕМ ВЕДАЦЬ, ШТО Ў НАШЫМ РОБІЦЦА. Благія чугкі хутка разыходзяцца па ваколіцах. ПАЕЎ, ШТО БОГ ПАСЛАЎ, ЗАКУРЫЎ, ЧЫМ ЧОРТ НАСРАЎ. Ужыванне тытуню пасля ежы адмоўна адбіваецца на здароўі i самаадчуванні чалавека. ПАЖЫВІ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ - ПАЖЫВУЦЬ ДЛЯ ЦЯБЕ ЛЮДЗІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁