НЕ ХОЧАШ У МАЛАДОСЦІ ПРАЦАВАЦЬ, БУДЗЕШ НА СТАРАСЦІ 3 ТОРБАЧКАЙ ТАНЦАВАЦЬ. Не працаваўшы ў маладосці, на старасці год застанешся ні з чым, пойдзеш жабраваць. НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, КАЛІ СПІЦЬ ЦІХА. Кажуць пра хваробу, якая пакуль што не вельмі турбуе, не баліць. Гл. с. 65, 156, 176. НЕ ШКАДУЙ ГОРА, ЯНО САМО ЗНОЙДЗЕ ЦЯБЕ, Не ўмешвайся ў рызыкоўныя справы. НЕ ШКАДУИ, ШТО СЕРАДУЕЦЦА. Устрыманне ў сераду ад скаромнай ежы і іншага не шкодзіць арганізму, а, наадварот, умацоўвае яго. НЕ ШУКАЮЧЫ, НЕ ЗНОЙДЗЕШ. Не распачынаючы якіх-н. дзеянняў, не даб'ешся жаданага выніку, не знойдзеш, чаго шукаеш. НЕБА КАЖА: «БОТЫ», А ЗЯМЛЯ КАЖА: «БОСЫ». Кажуць пра чалавека, у якога працякаюць боты, але гэтага не відаць зверху. НІ Ў САЛДАТЫ, НІ Ў МАТРОСЫ, ТОЛЬКІ ЗАГВАЗДКА Ў КАЛЁСЫ. Гэтак кажуць пра ні да чога не вартага, не здатнага чалавека. Гл. с. 205. НІХТО НІ НА КОМ НЕ КАЕЦЦА, КОЖНЫ САМ НА САБЕ. Кожны, усвядоміўшы сваю памылку, сам шкадуе пра ўчыненае. НІЧОГА САМО НЕ ЗРОБІЦЦА. Кажуць, калі трэба прыкласці намаганні, каб што-н. зрабіць. НОП КАЖУЦЬ ІДЗІ, ЖОПА (СРАКА) - СЯДЗІ. Пра старога нямоглага чалавека. НОЧ ПЕРАСПАЦЬ - НЕ ВЕК ВЕКАВАЦЬ. Гавораць пра нейкае кароткатэрміновае дзеянне, якое нішто ў параўнанні з цэлым жыццём. НЯ ВАЖНЫ МУЖЫЧОК, АЛЕ Ж НЕ САЛОМКІ ПУЧОК. Гавораць пра несамавітага з выгляду мужчыну, але які яшчэ на нешта (многае) здатны. НЯМА ВОРАГА - ПАЗЫЧ ГРОШЫ. Калі хочаш нажыць ворага, пазыч каму-н. грошы — будзеш доўга за ім хадзіць, каб вярнуць доўг. НЯМА ГОРШАГА КАТА, ЯК БРАТ НА БРАТА. Горш за ўсё, калі варагуюць сваякі. НЯМА ГОРШАГА НА СВЕЦЕ, ЯК ЖЫД БЕДНЫ, СВІННЯ ХУДАЯ I БАБА П 'ЯНАЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
15 👁