НЕ РАБІ ЛЮДЗЯМ БЛАГОГА, I ЯНЫ ТАБЕ НЕ ЗРОБЯЦЬ ДУРНОГА. НЕ РАДУЙСЯ, ШТО ЗНАЙШОЎ, I НЕ СУМУЙ, ШТО ЗГУБІЎ. Легка набытае хутка разыходзіцца, страчанае — забываецца. НЕ РУШ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ САБЕ ЎЗЯЦЬ, НІ ЛЮДЗЯМ ПАКАЗАЦЬ. Кажуць пра якую-н. рэч або жонку. НЕ САДЗІСЯ НА КУТ, НЕ ПАСТАЯЎШЫ НА ПАРОЗЕ. Кажуць таму, хто хоча адразу высокую пасаду, пашану, выгаду, прыбытак. НЕ СКІДЫВАЙ СТАРЫЯ РЭЧЫ 3 ПЕЧЫ. Кажуць пра рэчы, чалавека, якія яшчэ спатрэбяцца ў якой-н. справе. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, БО ПРЫЙДЗЕЦЦА I ТАБЕ. Гавораць таму, хто злараднічае, цешыцца з чужой бяды, не дапускаючы, што і свая можа прыйсці. НЕ ТАЯ ЎДАВА, ШТО БЕЗ МУЖА ВЕК ЖЫВЕ. Пра жанчыну, якая выконвае мужчынскую работу. НЕ ТОЙ БАГАТА ВЕДАЕ, ШТО МНОГА ГАВОРЫЦЬ. Балбатун — выдумшчык і пляткар. НЕ ТОЙ ДРУГ, ХТО МЁДАМ МАЖА, А ТОЙ, ХТО ПРАЎДУ Ў ВОЧЫ КАЖА. Не той сапраўдны сябра, хто падлізваецца, а той, хто гаворыць пра недахопы і дапамагае іх выправіць. НЕ Ў СВАЁ КАРЫТА НЕ ЛЕЗЬ. Не ўмешвайся ў чужыя справы і размовы. НЕ ЎМЕЕШ ПЩ Ь ГАРЭЛКІ, ХЛЯБЧЫ ЛОЖКАМІ ГАЎНО. Гэтак кажуць няўмеламу пітку. НЕ ЎСЯКАЯ ХМАРА ДАЖДЖУ ДАЕ. Не ўсякая справа бывав карыснай; не ўсякае дзеянне прыводзіць да жадаемых вынікаў. НЕ ХВАЛІ СЯБЕ, НЯХАЙ ДРУГІЯ ПАХВАЛЯЦЬ. Выхвалянне не складае цяжкасцяў, але ганьбіць хвалько. НЕ ХВАЛІСЯ СЕЎШЫ, А ХВАЛІСЯ З'ЕЎШЫ. Не хваліся, прыняўшыся за справу, а ўдала яе скончыўшы. Гл. с. 156. НЕ ХВАЛІСЯ Ў ТРЫ ДНІ, А ХВАЛІСЯ Ў ТРЫ ГАДЫ. Толькі за працяглы час можна ўбачыць сапраўдныя вынікі сваёй працы. Гл. с. 69. 9 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеўшы
17 👁