НЕ БУДЗЕШ ЕСЦІ, НЕ БУДЗЕШ ВЕСЦІ. Не пад'еўшы, нічога не зробіш. НЕ БУДЗЬ НІ ГОРКІМ, НІ САЛОДКШ: САЛОДКАГА ЗЛІЖУЦЬ, А ГОРКАГА ПЕРАПЛЮЮЦЬ. Раяць чалавеку, каб ён не быў ні падлізай, ні з'едлівым. НЕ БЯРЫ НІЧОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ ГАНІ БОГА Ў ЛЕС, КАЛІ САМ К ТАБЕ Ў ХАТУ ЎЛЕЗ. Калі ў цябе добра ў хаце, няма чаго Бога гнявіць, выказваць незадавальненне сваім жыццём. НЕ ГЛЯДЗІ НА МЯНЕ, НА ФЭСТ ІДУЧЫ, А ГЛЯДЗІ НА МЯНЕ, ЛЁН ТРУЧЫ. Кажуць маладому, каб ён выбіраў сабе нявесту не ў час свята, а тады, калі яна працуе. НЕ ДАЙ - НЕ СУСЕД, А ДАЙ - САБЕ НЕТ. Пра далікатнае становішча, калі ў абодвух выпадках — дрэнна. НЕ ЗВАЖАЙ НА ЎРАДЖАЙ, А ХЛЕБ ПАШЫ. Выконвай сваю працу, не ставячы яе ў залежнасць ад меркаванага выніку. Не плануй ураджай, а змагайся за яго. Гл. с. 156, 178. НЕ КІДАЕ БОГ ПІРАГАМІ, ДА ЎСЁ ДАВЕРХУ НАГАМІ. Кажуць гэтак, калі ўсё блага атрымліваецца, не шанцуе. НЕ МАНІСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. Не думай пра тое, што намеціў, а рабі. НЕ МЕЎ САЎКА КЛОПАТУ, ДЫ К ЖОНКУ ЎЗЯЎ. Пра няўдалую жаніцьбу. Пра таго, хто сам сабе прычыніў шмат клопату, цяжкасцяў з-за непрадуманага ўчынку. Гл. с. 133. НЕ НАВУЧЫЎ БАЦЬКА, НЕ НАВУЧЫЦЬ I ДЗЯДЗЬКА. Калі не здолелі дапамагчы самыя блізкія людзі, то не дапамогуць і дальнія. НЕ НАРАКАЙ НА ЛЮСТЭРКУ, КАЛІ НОС КРЫВЫ. Гэтак кажуць таму, хто апраўдвае свае недахопы і няўдачы аб'ектыўнымі прычынамі. НЕ ПЛАЧ ЗГУБІЎШЫ, АЛЕ НЕ РАДУЙСЯ ЗНАЙШОЎШЫ. тс'. НЕ ПРАСІ ДАЖДЖУ, А ПРАСІ ЎРОДЫ. Думай пра канчатковы вынік, асноўную, першапачатковую прычыну з'явы. Жадай ураджаю. НЕ ПРОСТА ПАНІ, А ПАШ СОЦКАЯ. Соцкая - гэта была паненка, якая не давала жыцця сваім падданым, прымушаючы іх звяртацца да яе як «пані Соцкая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўнымі, зедлівым, зявы, падеўшы, тэта
14 👁