НА ДОБРАЙ ЗЯМЛІ ДЗІЦЯ (КОЛ) ПАСАДЗІ, I ТОЕ ВЫРАСЦЕ. На добрай зямлі ўсё добра расце. НА ДОЎГІ ВЕК, ДЫ К I БАБА ЛЕК. Калі каму-н. наканавана доўгае жыццё, таму і баба заменіць лекара. НА ПОЛІ КАЛАСОЎ, ЯК У ЛЫСАГА ВАЛАСОЎ. Пра вельмі малы ўраджай. НА РАДЗІМЕ I ПАМІРАЦЬ ЛЯГЧЭЙ. НА СВАІМ СМЕТНІКУ I ПЕВЕНЬ ГАСПАДАР. Кажуць жартам пра гаспадара, які на сваей мізэрнай гаспадарцы ўяўляе сябе вялікім гаспадаром. Гл. с. 177, 192. НА ТОЕ I САБАКА, КАБ БРАХАЦЬ. Кажуць пра плеткара, які паклёпнічае, нагаворвае на каго-н. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ РОТ НЕ РАЗЯВАЙ, А СВОЙ МАЙ. Будзь задаволены сваім багаццем і не квапся на чужое. Гл. с. 153. НА ЧУЖЫ РОТ ГУЗІКА НЕ НАШЫЕШ. Нікому не забароніш казаць, не прымусіш маўчаць. Гл. с. 216. НА ЧУЖЫ НЕ ЖЫЦЬ - ПА-САБАЧЫ ВЫЦЬ. У няроднай, чужой зямлі, краіне часам бывае вельмі тужліва, сум на. НАВАРЫЛА ЛУДЯ СУПУ, ШТО НЕ ЕСЦБ I ЦЮЦЯ. Пра неахайную, ні да чога не здатную гаспадыню. НАГАВАРЫЎ НА МЯШОК, А СПРАВЫ НА ВЯРШОК. Кажуць пра балбатуна і пустамелю, за словамі якога няма ніякіх спраў, адно пустаслоўе. НАД СВАІМ ТАВАРАМ УСЯКІ ПАНАМ. Усякі вольны распараджацца сваей маёмасцю. НАЙДУЦЬ ПРЫЧЫНУ, ХОДЪ ЗА ЛУЧЫНУ. Калі хто захоча абвінаваціць каго, то гатоў прычапіцца да любой дробязі. НАРАБІЎ АД КУЦЦІ ДА КАЛЯД. Нічога не зрабіў, паколькі за такі кароткі тэрмін (калі куцця вечарам, то Каляды на наступны дзень) сапраўды нічога не паспееш зрабіць. НАРАБІЎ, ЯК ВОЎК У МАРКУНЯХ. Нарабіў многа шкоды, відаць. НАШТО ТОЙ КЛАД, КАЛІ Ў СЯМ 'І ЛАД. Калі ў сям'і згода і дружба, то гэта даражэй усякіх грошай. НЕ БЗДЗІ Ў МУКУ, НЕ РАБІ ПЫЛЕ Кажуць таму, хто нясе бязглуздзіцу, лухту, утвараючы непрыемную сітуацыю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі, тэта
15 👁