МАЛЫЯ ДЗЕТКІ - МАЛЫЯ БЕДКІ, БАЛЫІІЫЯ ДЗЕТКІ — БАЛЫІІЫЯ БЕДКІ. Вялікія дзеці прычыняюць бацькам больш клопатаў, турбот, чым малыя дзеці. Гл. с. 58. МАЛЫЯ ДЗЕТКІ СПАЦЬ НЕ ДАЮЦЬ, БАЛЬШЫЯ САМ НЕ ЗАСНЕШ. тс'. Гл. с. 58. МЕНШАЕ ПАРАСЯ ЗАДНЮЮ ЦЫЦКУ ССЕ. Слабейшему дастаецца мала, найгоршае. МЕНШЫ ВОЗ - МЕНШ СЛЁЗ. Менш рэчаў, абавязкаў і інш. — менш клопатаў. МЛЫН МЕЛЕ - МУКА БУДЗЕ, ЯЗЫК МЕЛЕ - БЯДА БУДЗЕ. Прагматычнае, мэтанакіраванае дзеянне прыносіць карысць, а пустаслоўе, плёткі, нагавор — бяду. МНОГА ЛЕСУ - НЕ ГУБІ, МАЛА ЛЕСУ - БЕРАЖЫ, НЯМА ЛЕСУ — ПАСАДЗІ. Лес — багацце краіны, яго трэба берагчы, ахоўваць, расціць. МУЖЫК - НЕ БЫК, У ХЛЕВЕ НЕ ЗАПРЭШ. Мужа жонка не ўтрымае ад якіх-н. дзеянняў, калі ён захоча куды-н. пайсці ці зрабіць што-н. МУЖЫК, ЯК САНІ, АБЫ Я САМА БЫЛА ЯК ПАНІ. Галоўнае, каб жонка была прыгожай, а мужыку гэта не абавязкова. МЫШ КАПЫ НЕ БАІЦЦА. Насмешліва кажуць, калі нехта, імкнучыся быццам бы пакараць каго-н., стварае яму спрыяльные ўмовы, пускае вінаватага ў яго асяроддзе пражывання. Н НА АДНЫМ МЕСЦЫ НАВАТ УРАНКУ ТРОЙЧЫ ГРЫБЫ НЕ ЗБІРАЮЦЬ. Гаворыцца няўхвальна тады, калі ўспамінаюць, увесь час вяртаюцца да таго, пра што ўжо не адзін раз гаварылі, што ўжо даўно мінула. НА ВЯСЕЛЛЕ - 3 ГРУЗАМ, А НА ПАМІНКІ 3 ПУЗАМ. На вяселле трэба ісці з падарункамі, а на памінкі паводле звычаю акрамя крайчыка хлеба нічога не патрабуецца ад наведвальнікаў: толькі есць, піць і жалобу гаварыць. НА ДЗЕНЬ ВАДЫ - НА ВЕК БЯДЫ. Кажуць пра паводку, вынікі якой працяглыя і тояць у сябе вялікія матэрыяльныя страты
Дадатковыя словы
тэта
14 👁