л ЛАСКАВАЕ ЦЕЛЯТКА ДЗВЕ MATKI ССЕ, А ГОРДАЕ, ТРАСЦЫ, — НІ ГОДНАЕ. Хто каму дагаджае, карыстаецца іх прыхільнасцю, а ганарысты — нічыёй. Гл. с. 55, 151. ЛЕПЕЙ У СВАІХ ЛЮДЗЯХ 3 ГОЛАДУ ПАМІРАЦЬ, ЧЫМ У ЧУЖЫХ ЛЮДЗЯХ ЗОЛАТА ЗБІРАЦЬ. Свае людзі і паспачуваюць, і дапамогуць, і з бяды выручаць. ЛЕПШ БАЧЫЦЬ МОРА 3 БЕРАГУ, ЧЫМ БЕРАГ 3 МОРА. Лепш знаходзіцца ў бяспечным месцы, чым трапляць у месца, якое звязана з небяспекай. ЛЕПШ НЕ ДАГАВАРЫЦЬ, ЧЫМ ПЕРАГАВАРЫЦЬ. У кожнай сітуацыі трэба захоўваць пачуццё меры, бо залішняе не ідзе на карысць, можа сапсаваць справу, пашкодзіць каму- або чаму-н. ЛЕПШ У ДЗЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ, ЧЫМ ЗАМУЖАМ ПАРШЫВЕЦЬ. Лепш цярпець нястачу і быць незалежным, чым быць нікчэмным, не вартым увагі, трапіўшы ў падняволенае становішча. ЛЕС ЧУЕ, А ПОЛЕ БАЧЫЦЬ. У лесе адгукаецца рэха, а ў полі — далёка відаць. ЛЕТАМ КОЖНЫ КУСЦІК НАЧАВАЦЬ ПУСЦЩЬ. Летам і пад кустом рай, цёпла. ЛЕТАМ НАГОЙ, А ЗІМОЙ РУКОЙ. Што летам пад нагамі валяецца, нарыхтаванае — зімой ясі. ЛЮДСКОГА ЯЗЫКА НЕ ЗАВЯЖАШ. Людзей не прымусіш маўчаць. Гл. с. 70. ЛЯНІВАМУ МАЛА НОЧЫ ВЫСПАЦЦА, МАЛА ДНЯ ПРАЧНУЦЦА. Лянівы любіць шмат паспаць. Яшкін (Слаўгарадчына): Спіць як у торбу. м МАЕШ, МАТКА, ДАЧКУ, ДЗЯРЖЫ ГАРЭЛКУ Ў ГЛЯЧКУ. Гавораць матцы, у якой дачка даросла, каб яна была гатова ў любы час прыняць сватоў. МАЛАКО Ў КАРОВЫ НА ЯЗЫКУ. Чым болей карова з'есць травы, іншага корму, тым болей дасць малака. м а л е н ь к і, ды Уд а л е н ь ю, в я л і к і, ды д у р н ы. Не заўсёды вялікі лепш за маленькага, часта бывае наадварот
Дадатковыя словы
зесць
15 👁