КАЛІ МУЖЫК 3 ЖОНКАЙ СВАРЫЦЦА, ДЫК У ГАРШКУ ТРАСЦА ВАРЫЦЦА. Сварка паміж мужыком i жонкай не прадказвае нічога добрага, толькі ўскладняе, пагоршвае сітуацыю. КАЛІ МУЖЫК ЦВЯРОЗЫ, ТАДЫ Ў ЯГО I РОЗУМ. КАЛІ НІЧОГА НЕ РАБІЦЬ, ДЫ К НЯМА ЧАГО I ЖЫЦЬ. КАЛІ Ў ЦЯБЕ СВАЙГО РОЗУМУ НЯМА, ДЫК Я ТАБЕ СВАЙГО ЛАПАТАЮ НЕ НАКІДАЮ. Свайго розуму не дасі каму-н., не прымусіш рабіць так, як хацелася б. КАЛІ ХОЧАШ ПРАПАСЦІ, ДЫК ІДЗІ КРАСЦІ. Kpaдзеж да дабра не прывядзе. КАМУ ІДЗЕЦЦА (ВЯДЗЕЦЦА) ДЫ К I НА ЧАПЯЛУ ПРАДЗЕЦЦА. Кажуць гэтак пры ўдалым збегу акалічнасцяў; калі ручыць без адмысловых захадаў. Гл. c. 47. КАМУ СМЕХ, А КАМУ I БЯДА. Гэтак кажуць, калі бяда аднаго чалавека дае прыбытак другому. КАМУ ТАЛОНЫ, КАМУ МІЛЬЁНЫ. У той час калі беднякі ледзь зводзяць канцы з канцамі, багатыя шалеюць з раскошы (г. зв. размеркаванне ў савецкія часы). КАНЯ НАКАРМІ - 3 ГРАЗІ ВЫВЯЗЕ, ВОРАГА, НАКАРМІ — У ГРАЗЬ УТОПЧА. Не заўсёды чалавечая дабрыня тым жа адплачваецца. КОЖНЫ ЖЫДОК ХВАЛIЦБ СВОЙ КРАМОК. Усякі гандляр расхвальвае свой тавар. КОЖНЫ ПАЧАТАК ЦЯЖКІ. Кожную справу пачынаць цяжка, потым будзе лягчэй. КОЖНЫ СВЯТЫ ДА СЯБЕ РУКІ ДЗЯРЖЫЦЬ. Кожны імкнецца абагаціцца. КРАСА ДА ВЯНЦА, А ДАБРЫНЯ НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ. Напамінак маладым, каб мужыка ці жонку ў першую чаргу яны выбіралі з добрым характарам. КРЫВОГА ДЗЕРАВА НЕ ВЫПРАВИЛ. Благога чалавека немагчыма перавыхаваць. КУРОВЫЯ ВОЧЫ ДЫМУ НЕ БАЯЦЦА. Пра чалавека бессаромнага, нахабнага. Гл. с. 229. КУРЫЦА - НЕ ПТУШКА, ГУЛЬТАЙ - НЕ ЧАЛАВЕК, БАЛБАТУН - НЕ ГАСПАДАР
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁