ІГРУШКА - МІНУШКА: СЁННЯ ЕСТ, А ЗАЎТРА НЯМА. Усё мімалётнае, кароткачасовае. ІНШЫ ПАЎВЕКА БУДЗЕ СЯДЗЕЦЬ У ЗАСАДЗЕ, КАБ КАМУ-НЕБУДЗЬ ДЫ АГАДЗІЦЬ. Пра чалавека злоснага, помслівага. К К ПАПУ 3 ПУСТЫМІ РУКАМI НЕ ІДЗІ. За любую паслугу поп бярэ плату. КАБ БОГ ДАЎ МАЙМУ СЫНУ ТОЙ РОЗУМ НАПЕРАД, ШТО Ў МУЖЫКА ЗЗАДУ, - СКАЗАЎ ЖЫД. Гэтак кажа беларускі селянін, пераасэнсоўваючы зробленыя ў мінулым памылкі, каб не памыліцца потым. Пажадана вырашаць адразу. Гл. с. 45. КАБ БЫЛО ЎСЁ РАЎНО, ТО ХАДЗІЛІ Б У ВАКНО, А ТАК ХОДЗЯЦЬ У ДЗВЕРЫ. Гэтак адказваюць таму, хто прыпадабняе розныя па свайму характару рэчы, учынкі і г. д. КАБ НЕ ЕЖКА I АДЗЕЖКА, БЫЛА Б ГРОШАЙ ПОЎНА ДЗЕЖКА. Большую частку сваіх працоўных зберажэнняў чалавек выдаткоўвае на ежу і адзежу. КАБ ЧУЛА СЯЛО, ДЫ К I ВЕРЫ Б ДАЛО. Жартам пра што-н. неверагоднае. КАБЫЛУ НЕ ПЕРАБЗДЗІШ, БАБУ НЕ ПЕРАСПОРЫШ. Іранічна пра што-н. неадольнае, чаго нельга перасіліць. КАЖУХ НЕ ВАТА: НЕ ПЫТАЕ, ЦІ ДАЛЁКА ХАТА. У процілегласць ватняй вопратцы кажух надзейна ўтрымлівае цяпло. Гл. с. 46. КАЛ ГАС ДАЎ, КАЛ ГАС I ЗАБРАЎ. КАЛІ ЖОНКА НЕ СВАРЛІВА, ПАКОРНА I ВЯРНА, ХАЦЯ I НЕ КРАСІВА, КРАСАВІЦА ЯНА. Галоўная прыгажосць жонкі — гэта вернасць мужу і аднадушша з ім. КАЛІ ЗЯРНЁ Ў КАЛАСКУ, НЕ СПІ Ў ХАЛАДКУ. Гэтак кажуць, калі надыходзіць жніво; пра пільную, тэрміновую справу. КАЛІ МАЕШ ШТО ЗРАБЩ Ь ЗАЎТРА, ЗРАБІ СЯГОННЯ, А КАЛІ МАЕШ ШТО З'ЕСЦІ СЯГОННЯ, ПАКЛАДЗІ НА ЗАЎТРА. Параўн.: 3 адкладу няма ладу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, тэта
13 👁