ЗАХОЧАШ САБАКУ ВЫЦЯЦЬ, ПАЛКУ ЗНОЙДЗЕШ *. Калі захочаш што-н. зрабіць, знойдзеш сродак i спосаб, як гэта здзейсніць. ЗДАРОЎЯ ЗА ГРОШЫ НЕ КУПИЛ. ЗЛОДЗЕЙ ЗЛОДЗЕЮ НЕ ДАВЯРАЕ. Абодва імкнуцца абдурыць адзін аднаго; падазрона адносяцца адзін да аднаго. ЗЛОДЗЕЙ ПРОЙДЗЕ, ХОЦЬ ВУГЛЫ ПАКІНЕ, А АГОНЬ НІЧОГА. 3 дзвюх ліхаў лепш меншае. Прыгаворвае той, у каго дом згарэў. Гл. c. 43. ЗОЛАТА I Ў КРАМЕ ДАСТАНЕШ, А РОЗУМУ НЕ ПРЫСТАВІШ. Разумовыя здольнасці чалавеку даюцца прыродай з нараджэння. ЗЯЛЁНАЯ ТРАЎКА - МАЛАКУ ПРЫБАЎКА. Кажуць гэтак, калі кароў выганяюць увесну на пашу. ЗЯЦЬ ЛЮ БІЦЬ УЗЯЦЬ. Гэтак кажуць пра зяця. ЗЯЦЬ НА ПАРОГ - ЦЕШЧА ЗА ЯЙЦА. У сялян яешня лічыцца самай першай i самай смачнай ежай, ганаровым пачастункам. I I 3 ДАБРА НЕ ЦЕШЫЦЦА, I 3 КЕПСКАГА НЕ ЗЛУЕ. Пра індыферэнтнага, абыякавага да ўсяго чалавека. I KOT 3 ВУСАМІ, ДЫ ГАНЯЕЦЦА ЗА МЫШАМІ. Абставіны прымушаюць нават саліднага чалавека ўчыняць неўласцівыя яму дзеянні, учынкі. I КОШКА БЛІНОЎ НАПЯЧЭ, КАЛІ САЛА СЦЯЧЭ. Пры наяўнасці спрыяльных умоў i дастатку нават неспрактыкаваны чалавек выканае неўласцівую яму работу. Гл. c. 48, 175, 213, 228. I МЯДЗВЕДЗЬ ТАНЦУЕ, КАЛІ МЁД ПАЧУЕ. Кожны выкажа радасць, адчуваючы нешта для сябе прыемнае. I ПЕВЕНЬ БЫ ПІЎ, КАБ ХТО НАЛІЎ. Ніхто не адмаўляецца ад дармавога. I САБАКА ПА IM НЕ ЗАВЫЕ. Гэтак выказваюцца пра благога чалавека, якога пасля смерці людзі не памянуць. I СВЯТЫ ДА СЯБЕ РУКІ ТРЫМАЕ, А НЕ АД СЯБЕ. 'тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁