МАЛОЙ ІСКРЫ ЧАСАМ БЫВАЕЦЬ ВЯЛІКІ ПАЖАР. 3 малой бяды могуць узнікнуць вялікія непрыемнасці; нязначнае можа паслужыць зачэпкай для чагосьці болыи істотнага. Гл. с. 40. 3 МУЗЫКІ I МУЛЯРА НЯМА ГАСПАДАРА: МУЛЯР МУРЫ МУРЫЦЬ, А МУЗЫКА ЛЮДЗЕЙ ДУРЫЦЬ. Мала карысці з чалавека, які не пільнуе сваей гаспадаркі, а шмат часу траціць на другарадныя справы. Гл. с. 40. 3 НАЧАЛЬСТВАМ СВАРЫЦЦА, ШТО СУПРАЦЬ ВЕТРУ ЛЩЬ: ЗАЎСЁДЫ АБАЛЬЕШСЯ. Калі пасварышся з начальствам, панясеш як матэрыяльныя, так і маральныя страты. 3 НЯВЕСТКАЙ СВАРЫСЯ - ЗА ПОКУЦЬ ДЗЯРЖЫСЯ, 3 ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ - ЗА ДЗВЕРЫ ДЗЯРЖЫСЯ. Сварка з нявесткай не такая небяспечная, як з зяцем. Гл. с. 41. 3 ТАБОЙ ГАВАРЫЦЬ, ЯК 3 КАБЫЛАЙ ПАЦЕРЫ: ТЫ ЁЙ: ОЙЧЭ НАШ, А ЯНА ТАБЕ: СЕНА НЯМАШ. Кажуць пра чалавека, з якім цяжка пра што-н. дамовіцца. ЗА ГРОШЫ I ДУРАНЬ ХАРОШЫ. Неразумнага, але багатага і з грашамі чалавека гатовы цярпець, дараваць яго несамавітыя паводзіны. ЗА ДОБРЫМ МУЖАМ I БАРОНА ЖОНКА, А ЗА БЛАГІМ I КНЯГ1НЯ ЗАГІНЕ *. У сям'і вельмі многае залежыць ад паводзін, якасцяў мужа. ЗА ДОБРЫМ МУЖАМ I ЧУЛІНДА ЖАНА, А ЗА БЛАГІМ I ПАПОЎНА РАБА *. тс'. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ НАГАМ МЛОСНА. За непрадуманыя дзеянні прыходзіцца паўторна рабіць, ісці за чым-н. і г. д. Гл. с. 41. ЗА МАЁ ДАБРО ДЫ МНЕ Ў РАБРО *. Калі за зробленыя паслугі, дабро замест падзякі плацяць чорнай няўдзячнасцю. ЗАМУЖ ВЫЙСЦІ - ТРЭБА ЗНАЦЬ: ПОЗНА ЛЕГЧЫ, РАНА ЎСТАЦБ. Выходзячы замуж, трэба добра падумаць, што цябе чакае ў будучым. ЗАХОЧА БОГ ПАКАРАЦЬ - ГАРДЫНЮ ПАШЛЕ. Важнічанне, ганарлівасць, зазнайства прыводзяць чалавека да сумных вынікаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
13 👁