ЖЫВЕ КОТ, ЖЫВЕ САБАКА, ДЫ ЖЫЦЦЁ НЕ АДНАКА. Па-рознаму можна жыць; i да благога жыцця людзі прывыкаюць. У розных умовах жывуць людзі. ЖЫВЕ КУЛІК, ДЗЕ ПРЫВЫК: КОЖНЫ РОДНАЕ БАЛОТА ХВАЛІЦЬ. Прывычкі чалавека фармуюцца пад уплывам навакольнай рэчаіснасці, дзе ён нарадзіўся, жыве. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. ЖЫВЁМ ТАК, ШТО ДАЙ БОЖА: ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ, ЧАСАМ 3 КВАСАМ, А ПАРОЮ 3 ВАДОЮ. Іранічна гавораць пра нялёгкае жыццё. Кажуць пра таго, хто пражыў свае жыццё распусна і бесталкова. ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ - НЕ ПЕСНЮ ПРАСПЯВАЦЬ. Жыццё пражыць — нялёгкая справа. ЖЫЦЬ ВЕСЕЛА, ДА ЕСЦІ НЕЧАГА. Іранічна кажуць пра жыццё надгаладзь. ЖЫЦЬ ЗАХОЧАШ I САТАНУ ПРАГЛОЦІШ. Голад, жабрацкае становішча прывучае чалавека да ўсяго — грубай ежы i непрыстойных, несамавітых учынкаў. 3 3 АГНЁМ НЕ ЖАРТУЙ I ВАДЗЕ НЕ ВЕР. Агонь усё знішчае на сваім шляху, а ў вадзе можна легка захлынуцца. Гл. с. 39. 3 БАГАТАГА ПУХ, А 3 БЕДНАГА ДУХ. Безнадзейная справа цягацца беднаму з багатым: апошні дзякуючы грашам, багаццю пераможа беднага. 3 ВЯЛІКАГА ПЫХА ПАН БОГ 3 НЕБА СПІХА. Фанабэрыстасць, пыха нярэдка прыводзяць да страты павагі, пасады і г. д. 3 ВЯЛІКАЙ ХМАРЫ МАЛЫ ДОЖДЖ. Кажуць гэтак, калі небяспека, жах, гучная справа канчаюцца нічым. Гл. с. 40. 3 ЗАРОБКУ НЕ НАБ'ЕШ КАРОБКУ. На адной зарплаце не пражывеш. 3 КІМ ПАВЯДЗЕШСЯ, ТЫМ I ЗАСТАНЕШСЯ. Пра таго, хто пераняў погляды, звычкі і г. д. таго, з кім жывеш, сябруеш, маеш зносіны. Гл. с. 40. 3 КІМ ПАЗНАЕШСЯ, TAKIM I СТАНЕШСЯ. 'тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набеш
9 👁