ДЭПУТАТЫ НА РАЗМОВЫ ХВАТЫ. Дэпугаты часта захапляюцца пустымі размовамі, не закранаючы сутнасць справы. E ЕСЦЬ ЗА ВАЛА, РОБІЦЬ ЗА КАМАРА. Несуразмернасць паміж зробленым i атрыманай за гэта ўзнагародай, паміж памерам i вынікам працы. ЕШ ХОЦЬ С АЛОМУ, А НЕ ЦЯРАЙ ХВАСОНУ. Kaжуць пра таго, хто больш клапоціцца пра сваё ўоранне, чым пра здароўе. Ё ЁСЦЬ КАПЫТЫ I ХВАСТЫ - ПРЫЛАВАК ПУСТЫ. Пра адсутнасць прадуктаў у краме. Кажуць таксама пра беднасць, нястачу i няпэўнасць у жыцці. Ж ЖАБА КРОСНЫ ТКАЛА Б, КАБ ПАНОЖЫ ДАСТАЛА. Маючы самае неабходнае, кожны здолее зрабіць, дасягнуць, забяспечыць i г. д. патрэбнае. ЖАНІСЯ, КАБ ДУРНІ НЕ ЗВЯЛІСЯ. Жартам кажуць таму, хто хістаецца ў прыняцці якога-н. важнага рашэння. Гавораць таксама ў адказ на прапанову жаніцца. ЖАНІЦЦА, ЯК I ПАМІРАЦЬ, НЕ СПЯШАЙСЯ. ЖАНОЦКІЯ СЕНЦЫ НІДЗЕ НА СТАЯЦЬ. Без гаспадара гаспадарка церпіць крах. ЖАР КАСЦЕЙ НЕ ЛОМІЦЬ. Кажуць, калі раяць цяплей адзявацца, або калі хто-н. не адчувае нязручнасці ад гарачыні. Гл. c. 78. ЖОНКА - НЕ ЛАПАЦЬ, 3 НАГІ НЕ СКІНЕШ. 3 жонкай цяжка расстацца: яна патрабуе ўвагі, клопату. ЖОНКА - НЕ РУКАВО, НЕ АДПОРАШ. тс'. Гл. c. 39. ЖУК - НЕ МЯСА, ШВАГЕР - НЕ ПРЫЯЦЕЛЬ. Янушкевіч: Вантроба — не мяса, швагер — не сваяк. ЖЫВАТОМ ХЛЕБА НЕ ВЫНАСІШ. Многа хлеба не з'ясі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі, тэта, ўбранне
8 👁