ДОБРАМУ ЧАЛАВЕКУ ДОБРА I Ў ЗАПЕЧКУ, А ЛІХАЦЕ ДРЭННА I НА КУЦЕ. Памяркоўнаму, прыстойнаму i сціпламу чалавеку ўсюды добра, а ліхому не падабаецца нават на ганаровым месцы; капрызнаму ўсюды не даспадобы. Гл. c. 37. ДОБРАЯ ГАСПАДЫНЯ ЗА ВУГЛЫ ТРЫМАЕЦЦА. Добрая гаспадыня клапоціцца пра сваю гаспадарку, утульнасць у хаце. ДОБРАЯ ДАРОГА - КАРАЦЕЙШЫ ШЛЯХ. Па добрай дарозе хутчэй даедзеш да месца прызначэння, пры спрыяльных умовах дасягнеш пастаўленай мэты. ДОБРАЯ СВАРКА - У ХАЦЕ ПАПРАЎКА. Калі спрачаюцца, абмяркоўваюць па сутнасці, слушна, гэта ідзе на карысць хатнім справам. ДОЖДЖ ІДЗЕ НЕ ТАДЫ, КАЛІ ПРОСЯДЬ, А ТАДЫ, КАЛІ СЕНА КОСЯЦЬ. Часта адбываюцца непадыходзячыя на гэты момант падзеі, якія перашкаджаюць чаму- або каму-н. Гаворыцца з незадавальненнем пра дажджлівую пагоду ў жніво ці ў касавіцу. ДОМА I ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. У родных сценах заўсёды дзейнічаеш больш упэўнена, рашуча, энергічна, адчуваючы падтрымку асяроддзя. Гл. с. 102, 163. ДОМА I САЛОМА ЯДА. У сваей хаце, дома можна абысціся і простай ежай, і простым адзеннем, неафіцыйнымі адносінамі з навакольнымі. Дома жыць лягчэй. ДРЭННАМУ ТАНЦОРУ ЗАЎСЕДЫ ПУЗА ЗАМІНАЕ (ЯЙЦЫ ЗАМІНАЮЦЬ). Дрэнны працаўнік заўсёды знойдзе прычыну, каб апраўдаць сваю благую працу. ДРЭННАЯ ГАСПАДЫНЯ ВЫНЯСЕ ГАРШКОМ, ШТО МУЖЫК НАНОСІЦЬ МЯШКОМ. Неашчадная гаспадыня разнясе тое, што мужык збярэ працай сваіх рук. ДУРАНЬ НЕДАБАЧЫЦЬ, А РАЗУМНЫ ПРАБАЧЫЦЬ. Разумны чалавек прабачыць памылку нягегламу, неразумнаму. ДУРНЫ САЛАВЕЙ ДУРНЫЯ ПЕСН1 СПЯВАЕ. Неразумны бязглуздыя рэчы гаворыць. ДУРНЮ I ЧОРТ 3 ДАРОГІ САСТУПАЕ. 3 неразумным чалавекам лепш у спрэчку не ўступаць. Гл. с. 85. ДЫМ НЕ ЁЛКА - ВАЧАМ НЕ КОЛКА. Дробныя непрыемнасці можна і сцярпець. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэта, тэты
7 👁