ДАЙ, БОЖА, ТОЙ РОЗУМ НА ПЕРАДУ, ШТО Ў МУЖЫКА НА ЗАДУ *. Каб не памыліцца, трэба валодаць вопытам мужыка, які, памыліўшыся, шкадуе потым. ДАРАГІ НЕ АБЕД, А ПРЫВЕТ. Для госця даражэй ветлівасць гаспадара, чым частаванне. ДАЎ БОГ ДЗЕЦІ, ДЫ НЯМА ДЗЕ IX ДЗЕЦІ. Бада з дзецьмі, якія ні на што не здатныя. ДАЧКУ АДДАВАЦЬ - ПЛАКАЦЬ I ГАРАВАЦЬ. Цяжка расставацца з тым, каго выпеставаў, паклаў шмат сіл на выхаванне, а яшчэ яе дзяцей (унукаў). ДЗЕ АДНО, ТО ДОЛІ ЖАДНО, А ДЗЕ СЕМ - ТО ДОЛІ ЎСЕМ. Калі ў сям'і адно дзіця, яго надта песцяць i не будзе ў яго долі, а калі іх некалькі, то яны самі знойдуць сваё шчасце. ДЗЕ CACHA HI СТАІЦЬ, А ЎСЁ СВАЙМУ БОРУ ІПУМІЦЬ. Дзе б чалавек ні знаходзіўся, ён думае пра сваіх блізкіх, любых, землякоў; абараняе інтарэсы свайго асяроддзя. ДЗЕ СКВАПНЫ ПЛАЧА, ТАМ ШЧОДРЫ СКАЧА. Сквапны шкадуе пра свае выдаткі, шчодры наадварот: рады, што прынёс задавальненне людзям. ДЗЕ ЦВЕТ, ТАМ I МЁД. Дзе збожжа парасло, там можна спадзявацца на добры ўраджай. Дзе многа квецені (розных траў), там і мёду шмат. ДЗЕ ЧАРКА, ТАМ I СВАРКА. У п'янай кампаніі часта адбываюцца сваркі і бойкі. ДЗЯЦЕЙ ЯК БОБУ, А ХЛЕБА НІ ДРОБУ. Кажуць, калі ў вялікай сям'і малы запас харчовых прадуктаў. ДЛЯ ЎСЯКАЙ ПТУШКІ СВАЁ ГНЯЗДО МІЛА. Кожны любіць і шануе сваю хату. ДОБРА I «ОХ» УДВОХ. Удваіх лягчэй пераносіць нягоды. ДОБРА, ЯК СУСЕД БЛІЗКА I ПЕРАЛАЗ НІЗКА. Гавораць гэтак, калі ёсць спрыяльныя ўмовы ў дасягненні пэўных мэт. ДОБРАЕ СЛАЎЦО ЛЕПЕЙ, ЧЫМ САЛЬЦО. Дакладнае i да месца ўжытае слова, якое маральна падтрымлівае чалавека, абнадзейвае яго. ДОБРАМУ ЖЫВАТУ I КАМЕНЬ НЕ ПАШКОДЗІЦЬ. Здаровы страўнік усё ператравіць; чалавек з моцнымі нервамі пераадолее маральныя траўмы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянай, сямі
11 👁