г ГАДУЮЦЬ МЯДЗВЕДЗІ ДЗЕЦІ - НЕ ЗА KIM СЯДЗЕЦІ. Кажуць бацькі, якія, выгадаваўшы дзяцей, у старасці застаюцца ў адзіноце. ГАЛОДНАМУ I ЖУК МЯСА. Галодны ўсялякай ежай будзе задаволены, як i бядняк хоць якім дастаткам. ГАСПАДАР ЗА ЧАРКУ, А ГАСПАДЫНЯ ЗА СВАРКУ. Жонка заўсёды супраць выпіўкі мужа. ГАСПАДАРКУ ВЕСЦІ - НЕ ЛАПЦІ ПЛЕСЦІ. Каб добра весці гаспадарку, трэба прыкласці фізічныя намаганні і разумовыя здольнасці. ГЛЯДЗІЦЬ, ЯК ЦЯЛЯ НА РАБЫЯ ВАРОТЫ *. Пра чалавека, які не разбіраецца ў якой-н. справе, не разумев простых рэчаў. ГО Л АД I ГОРА АДНОЙ ЛЫЖКАЙ ЯДЗЯЦЬ. Пра блізкія па сваей сутнасці жыццёвыя нягоды, мукі, нястачы. Гл. с. 29. ГРАЗЬ - НЕ САЛА, ПАЦЁР - I АДСТАЛА. Несправядлівую ганьбу, знеслаўленне, ачарненне, якія б яны ні былі, можна абвергнуць. ГУДЗЕ, ДЫ НЕ Ў ТОЙ ГАРАДЗЕ. Пра тое, што бурна працякае, інтэнсіўна праяўляецца, але не ў адпаведным месцы. ГУЛІ I ПАПА РАЗУЛІ. Гультаяватае, бесклапотнае жыццё прыводзіць гуляку, гультая да разарэння. Гл. с. 31. ГУЛЬТАЙ I СЯДЗІЦЬ - СТАМЛЯЕЦЦА. Лянотны чалавек і ад пустота баўлення часу, гультайства стамляецца. ГУЛЬТАЙСТВА ГОРШ ЗА ХВАРОБУ. ГУЛЯЙ, ДЫ РАБОТУ ЗНАЙ. ГУМЕЦЬ ГУМЕЙ, А РОЗУМ НЕ ГУБЛЯЙ. Ва ўсім трэба знаць меру. д ДА ПЯЦІ ГАДОЎ ПЕСЦІ ДЗІЦЯ, ЯК ЯЕЧКА, ДА СЯМІ - ПАСІ, ЯК АВЕЧКУ, ТАДЫ ВЫЙДЗЕ НА ЧАЛАВЕКА. ДАЙ БОГ УСЁ ЎМЕЦБ, ДЫ НЕ ЎСЁ РАБІЦЬ. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁