БЯДА АДНА НЕ ХОДЗІЦЬ. За адной бядой, як правіла, прыходзіць другая. БЯДА БЕЗ ДЗЯЦЕЙ, АЛЕ 3 ДЗЕЦЬМІ ЯШЧЭ ГОРШ. БЯДА СВАЁЙ ХАТЫ НЕ МАЕ. Бяда можа нечакана з'явіцца ў любой хаце. БЯДА Ў ТЫМ ДОМЕ, ДЗЕ КУРЫ ПЯЮЦЬ, А ПЕЎНЯМ ВОЛІ НЕ ДАЮЦЬ. Пра нелады ў той сям'і, дзе правяць жанчыны. БЯДУ БЯДУЙ, А ДУШУ РАТУЙ. Трэба быць сумленным нават i ў цяжкіх выпадках. БЯЛА — НЕ БЯЛА, АБЫ ВАДУ ВІДАЛА. Пра неахайна вымытую бялізну. Гл. c. 24. В BAPOHA 3 КАЛА, ДЗВЕ НА КОЛ. На вызваленае, даходнае, прыбытковае месца заўсёды мецяць некалькі прэтэндэнтаў. Гл. c. 16. ВАЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Седзячы на адным месцы, нічога не даб'ешся, не дасягнеш, калі не будзеш дзейнічаць. Гл. c. 25. ВОЎК САБАКУ НЕ РАДНЯ *. Людзі розных поглядаў i перакананняў ніколі не пасябруюць. ВОЦАТ НЕ ВОДКА, А КУМА НЕ ЖОНКА. Кажуць пра людзей, рэчы і паняцці, па сваей сутнасці далёкія адна ад адной, адзін ад аднаго. ВОЧКІ - СТРАХУНЦЫ, РУЧКІ - ГРАБУНЦЫ. Пра сквапную натуру чалавека, які нягледзячы на небяспеку, пасягае на чужое дабро. ВОЧЫ БАЯЦЦА, А РУКІ РОБЯЦЬ. тс'. ВУМА НЯМА — ЛІЧЫ КАЛЕКА. Розум — самы каштоўны набытак чалавека. Няма розуму — няма чалавека. ВЫЛЕЗ 3 ГРА31 I ПАТРАПІЎ У КНЯ31 *. Пра чалавека, які з нізоў выбіваецца ў людзі, займае высокую пасаду. ВЫХОДЗЬ НА ПОЛЕ 3 РАСОЙ, ДЫ К БУДЗЕШ 3 ЯДОЙ. Калі будзеш рана пачынаць працу, разбагацееш
Дадатковыя словы
дабешся, зявіцца, сямі
12 👁