Б АГАТЫ БАГАЦЕЙ - НЕ ЧАЛАВЕК, А СТО ЧАРЦЕЙ. Багацце разбэшчвае чалавека, робіць яго агідным. БАГАТЫ БЕДНАМУ НЕ ТАВАРЫШ. Людзей, розных па сацыяльным становішчы, цяжка аб'яднаць. Гл. с. 172. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА, А БЕДНЫ СМЯЕЦЦА, ДЗЕ Ў БАГАТАГА ДЗЯЕЦЦА. Бедны вымушан на ўсім эканоміць, багаты вядзе разгульнае жыццё. Ужываецца як станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. Гл. с. 19, 157, 171, 199, 275. БАЦЬКА Ў ЛАПЦЯХ, А СЫН БОСЫ. Пра сквапнасць. БАЧНА ПАНА ПА ХАЛЯВАХ. Раней багатыя насілі боты, у якіх халявы былі з добрай, дыхтоўнай скуры. БАЧЫЦБ ВОКА ДАЛЁКА, А РОЗУМ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ. Мары і планы чалавека заходзяць далёка, значна далей, чым ён здольны прадбачыць іх. БАЧ Ы ЦБ КАРОВА, ШТО НА ПАВЕЦІ САЛОМА. Кажуць гэтак, калі ў хаце ўсё ёсць, але выкарыстоўваецца нерацыянальна. БЛАГОМУ ЧАЛАВЕКУ I СОНЦА НЕ 3 ТАГО БОКУ СВЕЦІЦЬ. Благі чалавек заўсёды чым-н. незадаволены. БОГ НЕ ПАПУСЦЩЬ - СВІННЯ НЕ ЎКУСІЦБ. Гаворыцца з надзеяй, што справядлівасць пераможа, возьме верх. БОЖА, ПАМАЖЫ, А ТЫ, ДУРНЮ, ПАДБЯЖЫ. Прымаўляюць гультаю, каб ён пачынаў працаваць, а не чакаў нейчай дапамогі. Гл. с. 23. БУДУЦЬ КОСЦІ - БУДЗЕ I МЯСА. Будзе хатняя жывёла, падрасце — будзе і ежа ў хаце. Худы чалавек, скаціна яшчэ паправіцца, патаўсцее. БЫЎ МАЛЕНЬКОЎ, ПАЕЛІ САЛА I БЛІНКОЎ; ПРЫШОЎ MIKITA, ПАЕЎ СВІНЕЙ, НАСРАЎ У КАРЫТА. Прыказка апавядае пра часы кіравання дзяржавай Маленковым i Хрушчовым. Апошні выступаў супраць прыватнай гаспадаркі, усё абклаў вялікімі падаткамі. БЫЎ СЫНОК, ПАКУЛЬ ДЗЯРЖАЎСЯ ЗА МОЙ CACOK, АДАРВАЎСЯ АД CACKA - НЕ СТАЛА СЫ НКА. Дзеці падраслі i пайшлі на самастойнае жыццё, пакінуўшы бацькоўскі дом
Дадатковыя словы
абяднаць
16 👁