АБЕДАЎ, ДА ЖЫВОТ НЕ ВЕДАЎ. Кажа той, хто зусім слаба пад'еў. АБЕДНЯ ТОЛЬКІ РАЗ У ЦАРКВЕ СПРАЎЛЯЕЦЦА. Гавораць таму, хто чаго не дачуе, а паўтараць яму не хочуць. АБЫ БЫЛО Ў ТОРБЕ, ТО З 'ЕМ I НА ГОРБЕ. Было б што есці, а здзейсніць можна ў любым месцы. АБЫ ЎМЕЎ ТАНЧЫЦЬ, А РАБОЦЕ ГОРА НАВУЧЫЦЬ. АБЫШОЎ ТУРКІ, БАРКІ I ЧОРТАВА БАЛ ОТЦА. Скрозь і ўсюды пабываў. АД АСОТЫ НЯМА КРАСОТЫ, А АД САЛА - СУХОТЫ. Ад пустазелля не станеш прыгажэйшай, а ад сала не захварэеш. АД ЛІХА ЦІХА, А ДАБРА НЕ ЧУВАЦЬ. Гэтак жартаўліва ў значэнні «нічога асаблівага» адказваюць таму, хто пытаецца пра навіны, жыццё i г. д. Гл. c. 14. АД ЛІХОЙ ДОЛ1 НЕ ЎЦЯЧЭШ. Цяжкія моманты сустракаюцца ў жыцці кожнага. АДДАЙ РУКАМІ, А ВАРОЧАЙ НАГАМІ. Пабегаеш не адзін раз, каб спагнаць доўг. Тл. c. 173. АДЗІН СЫЦЕЕ - ДЗЕСЯЦЬ ПАЦЕЕ. Калі некалькі беднякоў працуюць на аднаго багацея. АДКРЫЛІ РАТЫ, ЗАТОЕ ЎЦЯГНУЛІ ЖЫВАТЫ. Калі многа лішняга будзеш гаварыць, пазбавішся куска хлеба, месца на працы. АДНА БЯДА ІДЗЕ, А ДРУГУЮ ВЯДЗЕ. За адной бядой прыходзіць заўсёды другая бяда. Гл. c. 16. АДНЫМ ПАЛЬЦАМ ВУЗЛА НЕ ЗАВЯЖАШ (I ГУЗІК ЦЯЖКА ЗАШПІЛІЦЬ). I невялікая праца патрабуе пэўных намаганняў. Б БАБЫ МАЮЦЦА, А ДЗЕЎКІ ЗАМУЖ САБІРАЮЦЦА. Нягледзячы на цяжкае жыцццё ў замужжы, дзяўчаты спяшаюцца выйсці замуж. БАГАТАМУ БОГ ДЗЕЦІ КАЛЫПІА, А БЕДНАМУ 3 КАЛЫСКІ ВЫГАНЯЕ. Багатыя песцяць сваіх дзяцей, а бедныя вымушаны з малых год прывучыць да якой-н. працы. Гл. c
Дадатковыя словы
падеў
12 👁