КАЛІ МНОГА ЗАКАЛУПІШ, ТО НІЧОГА НЕ ЎЛУПІШ. Папярэджанне чалавеку прагавітаму, хціваму, каб не вельмі квапіўся на што-н. КАМУ КЛАПАТНО, А ПАПУ ПАЛАТНО. Аднаму клопаты, а другому прыбытак. МАТКА МЕЖОВА, СКУРА ЕЖОВА. МАЧАХА ЧАХА, ЧАРТОЎСКАЯ САХА, ЧОРТ ЕЮ а р а У p a y v па і т а м а ў МУЖЫК БАГАТ, ЯМУ ДОБРА, САБАКА KACMAT, ЯМУ ЦЁПЛА. НЕ ХВАЛІСЯ, АНО БОГУ МАЛІСЯ. САБАКА БРЭША — ДВАРАНІН ЕДЗЕ. Кажуць пра таго, хто не звяртае ўвагі на людскія плёткі, што на яго нагаворваюць. Гл. c. 206. СВАЙГО ДОБРАГА НЕ ХВАЛІ, А ЧУЖОГА ЗЛОГА НЕ БУДЗІ. СТАРОГА ВЕРАБ'Я НЕ ЎЛОВІШ НА МЯКІНЕ. Вопытнага, бывалага цяжка падмануць, перахітрыць. СЯРМЯГА НЕ ЗНЕВАГА, А ЖУПАН НЕ ПАН. Адзенне — не паказчык розуму. ЧОРТ ГРОШЫ ЎЗЯУ, А КАЧКАДАН ДОМА. ЧУЖОГА НЕ ЧАПАЙ, СВАЙГО НЕ ПУСКАЙ. I ЧУЖЫ ГРОШ - ТО ВОЎК. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ 3 РОЗНЫХ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ Запісалі студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка ў концы XX cm. Фальклорны архіў кафедры тэорыі і гісторыі культуры БДПУ імя М. Танка. Мінск А А ЗА ПЕРАБОРКІ ПАДКІНЕ ЧОРТ АБОРКІ. Калі дзяўчына перабірае жаніхоў, то, як правіла, выбера горшага. А Ў КАГО МАТКА, У ТАГО ГАЛОЎКА ГЛАДКА. Маці заўсёды клапоціцца пра сваіх дзяцей, таму яны дагледжаныя, забяспечаныя. Гл. с
Дадатковыя словы
верабя
10 👁