ЯК ЧЫЁ ПАРАСЯ ЎВЯЗЛА, ТАМУ I Ў БУШАХ ПІШ ЧЫЦЬ. Хто правінаваціўся ў чым-н., той міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 114. ЯКАЯ ЗАСЛУГА, ТАКАЯ ЗАПЛАТА. Якая работа, такая і плата. Гл. с. 269. ЯКЖЭ ВОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Пра маладую, якой не шанцуе з замужжам. Гл. с. 116. ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ ТРЭБА I САН1. Кожны заслугоўвае свайго становішча ў грамадстве. Гл. с. 128. ЯШЧЭ ТОЕ НЕ ПАБРАЛІ, ШТО 3 ЦЯБЕ САДРАЛІ. Пра хцівасць чалавечую, якая не мае межаў. ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ ГАЛЫНКА СЛУЦКАГА ПАВЕТА МІНСКАЙ ГУБЕРНІ Запіс невядомай особы шаноўнаму і каханаму пану Грыдзою 12 лютага 1882 г. Этнаграфічны музей у Кракове, сігнатура 696 АНІ ПІУШЫ, АНІ ЕУШЫ, СКАЧЫ, ДУРНЮ, АШАЛЕЎШЫ. Кажуць пра бесклапотнага, несур'ёзнага чалавека. ГАВАРЫ ВОЎКУ ПАЦЕРЫ, А ВОЎК - БАРАН. Кажуць так пра чалавека наравістага, упартага, якога цяжка перавыхаваць, пераканаць у чым-н. ГРАМАДА - ВЕЛЬКІ ЧАЛАВЕК. ДУДАР, ХОЦЬ НЕ ІГРАЕ, УСЁ ЗНАІЦЬ, А ДУДКА, ХОЦЬ ЯГО, ДА НІЧОГА НЕ ЗНАЕ. ЗЗАДУ НЕ ЗАСТАВАЙСЯ, УПЕРАД НЕ ВЫРЫВАЙСЯ, СЯРЭДЗІНЫ ДЗЯРЖЫСЯ. 1Д31 ТЫ, БАЦЬКА, АРАЦЬ, БО ЦЯБЕ ВАЛЫ ЗНАЮЦЬ, Я ПАЙДУ Ў КАРЧМУ, БО МЯНЕ ЛЮДЗІ ЗНАЮЦЬ. КАБ НЕ ТЭТЫ ГУБЕЦ, ХАДЗІЎ БЫ ТЫ Ў ШУБЕЦ. Гэтак наракаюць беднаму, які ўсё жыццё працуе пераважна на ежу. Гл. с. 45. КАБ НЕ ЕЖА ДА АДЗЕЖА, ТО I ЛЕЖАЧЫ СПУХ. Калі б не працаваў, то прапаў бы ад гультайства. КАЛІ ЛІХ, ТО САБЕ НЕ ЛІХ
Дадатковыя словы
несурёзнага
8 👁