я ЯК БОГ НА НЕБЕ, ТАК ПАН НА ЗЯМЛІ. ЯК БОГ СВІСНЕ, ТО ЎСЁ БАГАЦТВА СЦІСНЕ. ЯК Б РАШ, ТО I САРОЧКУ ДАВАЛІ, ЯК УЗЯЛІ, ТО I ТУЮ ЗНЯЛІ. Перад замужжам маладой сваты з боку жаніха шмат чаго абяцаюць, а потым не выконваюць. ЯК БРЭШЧУ, ТО I ПУШЧУ. Вясна. ЯК 3 ПУСТЫМ ЗАЙМАЦЦА, ТО ЛЕПШ НІ 3 ЧЫМ. ЯК ЗАВОЗН1К У МЛЫН, ТО МЕЛЬНІК У БЛІН. Млынару заўсёды прыбытак, калі завознік прывозіць малоць збожжа. ЯК НЕ НАЕЎСЯ, ТО I НЕ НАЛІЖАШСЯ. Калі не зрабіў чаго-н. за болыиы тэрмін, то не паспееш гэтага зрабіць за кароткі. Гл. с. 49. ЯК НЕ ПЕРАХРЫСЦІЎСЯ, ПАЦЕРАМ КАНЦА НЕ МАШ. Не зрабіўшы галоўнага, не бярыся за другараднае. ЯК НЕ СТАНЕ, ТО I БАЦЬКА ДАСТАНЕ. ЯК НЯМА АХВОТЫ, ТО НЯМА I РАБОТЫ. ЯК ПАД'ЕЎ, ТО I ЗАПЕЎ. ЯК ПАМЁР МЯДЗВЕДЗЬ, ТО I ДУДЫ АБ ЗЯМЛЮ *. Калі пазбавіўся галоўнага, асноўнага, то i другараднае не патрэбна. Канец справе, усё кончана. ЯК ПРЫ ПРАКОПЕ, ТАК БЕЗ ПРАКОПА. Пра таго, з каго няма ніякай карысці. ЯК СКАЗАНА, ТО I РОДНАГА БАЦЬКУ ВЯЗУЦЬ. ЯК СКІНУЎ МЕХ, ТО I НА РОДНАГА БАЦЬКУ ГРЭХ. Гл. с. 50. ЯК СНЕГ УПАЎ, ТО ПАСТУХ ПРАПАЎ. Скончылася паша жывёлы. ЯК СТАЎ НА СТАНУ, ДЫК НІ К ЛАВЕ, НІ К СТАЛУ. Пра нязграбнага, няздатнага да нічога чалавека. ЯК ТОЙ КАЗАЎ I ДОБРА СКАЗАЎ. Пра трапны выраз. ЯК УРОДЗЯЦЬ ПЯСКІ, ТО ХЛЕБА ГУСКІ, А ЯК УРОДЗЯЦЬ ГЛЯІ, ТО ПАД'ЯДУЦЬ I ГУЛЬТАІ. На пясчанай глебе родзіцца невялікі ўраджай, а на глеістай — багаты. ЯК УТНЕШ, ТО ПАДАЎЖЭЕ, ЯК ПРЫПУСЦІШ, ТО ПАКАРАЧЭЕ
Дадатковыя словы
падеў, падядуць
9 👁