Старонка 27
◀ / 322 ▶
Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца; Колькі робіш, столькі вучыся. ВЕК ЧЫСТА НІ ПІРАХАДЗІЦЬ, ЛАСКАВА НІ ПІРАЖЫЦЬ І СМАЧНА НІ ПІРАЕСЬЦІ *. Адказ на заўвагу таму, хто наракае каму-н., што той не чыста адзяваецца, не заўсёды ласкавы або дрэнна харчуецца. ВЕТРАМ ПРЫШОЎ, ВЕТРАМ ПАШОЎ. Пра непрадказальнага ва ўчынках чалавека. Пра тое, што наляціць, наробіць крутні ці бяды і далей панясецца. Федароўскі: Пашло з ветрам. ВІСНА І ВОСЕНЬ НА РАБОЙ КАБЫЛЯ ЕЗЬДЗЮЦЬ *. Гэтыя поры года цяжкія ў жыцці селяніна: вясной скаціна худая, а ўвосень каровы перастаюць даваць малако, часта непагодлівае надвор'е. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, А ШАЛЁНАМУ ПОЛЯ *. Гавораць таму або пра таго, хто дзейнічае па-свойму, не слухаючы чыіх-н. саветаў, не згаджаецца з кім-, чым-н. Санько: Шырокае поле: ідзі, куды воля; Вольнаму воля, шалёнаму поле; Федароўскі: Вольнаму воля, а спасёнаму (сьвятому) рай. ВОСЬ ВАМ І СЬПІТКІ І З'ЕДКІ. Прыгаворвае гаспадыня, ставячы гасцям на стол апошнія запасы харчоў. ВОСЬ ХАМУТ ВАШ І ДУГА, І Я ВАМ БОЛІ НІ СЛУГА. Гаворыцца таму, з кім хто-н. адмаўляецца падтрымліваць якія-н. сувязі ці весці справу. Так кажа парабак, пакідаючы без пары гаспадара, або працаўнік, які пакідае якую-н. работу. Насовіч: Вот табе хамут і дуга, а я табе не слуга; Грынблат: Хамут не дуга, я табе не слуга. ВОЎК ДА ЛЕСУ ЦЯГНЯ. Так характарызуюць дзікаватага чалавека, які ігнаруе грамадскую думку, ухіляецца ад грамады. Гл. с. 171, 197. ВОЎК І ЛІЧАНАЕ БЯРЭ. Пра злодзея, які бярэ апошняе. Яшчэ, карыстаючыся абставінамі, гавораць жартам. Насовіч: Воўк і шчотанае бярэ; Федароўскі: Воўк і лічаныя гавечкі (гоўцы) бярэ. ВОЎК ПАСЛАНЦАМІ НІ КАРЫСІН. Калі паслаць злодзея за чым-н., то ён не прынясе, а сабе забяре. ВОЎК САБАКІ НІ БАІЦЦА, АЛІ ЗЬВЯГІ НІ ЛЮБЯ. Надакучлівыя дакоры, прыдзіркі, абгаворы да людзей уплывовых з боку нікчэмных выклікаюць толькі агіду і непрыемную рэакцыю. Таксама пра высокіх чыноўнікаў-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 322 ▶