СВЕТ ВЯЛІК, А ПАДЗЕЦЦА НЕГДЗЕ. Пра цяжкі душэўны стан чалавека. - СЕБАСЦЯН! - ЧАМУ ХЛЕБ 3 АСЦЁМ? - БО СЕЯЎ У ТОМ, А ЯК НЕ СТАЛА, ТО I ВЫСЕЎКІ ПРЫСЫПАЎ. СЕДЗЯЧЫ Ў РАДУ, ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЬ РАДУ. У якую кампанію трапіў, трэба быць з ёю заадно, прытрымлівацца яе звычак, паводзін і г. д. СЕМАЧОК НА АБРАЧОК, А АСЬМАК, ТО ДЛЯ САБАК. У першую чаргу трэба даглядаць жывёлу, а сабакам даваць, што застанецца. СІЛАЮ СТУДНЮ КАПАЮЧЫ, ВАДЫ НЕ ПЩЬ. Праз сілу добрых вынікаў не атрымаеш. СІРОЧАЯ I САРОЧКА ВЯЛІКАЯ. На чужога любы выдатак здаецца вялікім. СКАЧЫ, КУЛЬГАВЫ, АД ПРЫПЕЧКА ДА ЛАВЫ. Пра чалавека, які не дасягне многага ў жыцці. СКОРЫ САМ НАСКОЧЫЦЬ, А НА ЦІХАГА ВЕДЕР НАНЕСЕЦЬ *. СКРЫПЛЯВАЕ ДЗЕРАВО I ЗДАРОВАЕ ПЕРАСТОЩЬ. Пра слабага, хваравітага чалавека, які доўга жыве. Гл. с. 91. СМЕРДЪ I РАДЗІНЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГАДЗІНЫ. Пра тое, што ў любы момант могуць здарыцца непрадбачлівыя сітуацыі. Гл. с. 96. СПАГАДАЎ РАК НАД САБОЙ, ВОЧЫ ВЫДРАЎШЫ. Шкадаваць аб чым-н. па часе. СУДЗІ, БОЖА, МНЕ СПАЖЫЦЬ, ШТО Ў ЛЮДЗЕЙ ЛЯЖЫЦЬ, А Я СВАЕ I БЕГАЮЧЫ З'ЕМ. СЮДЫ-ТУДЫ ДА I Ў СЯРЭДЗІНУ. У сярэдзіне заўсёды лепш, чым на краі. СЮДЫ-ТУДЫ КАЛЯСО, ГДЗЕ ПАЕДЗЕ. Магчымасці любой справы абмежаваныя. Т ТО ЗА СІМ, ТО ЗА ТЫМ, ТО ЗА САМЫМ ПРАКЛЯТЫМ. Пра чалавека са зменлівым характарам. ТРУДНА ТАГО ВАЗЩЬ, ХТО НЕ ХОЧА ХАДЗЩЬ. ТРУДНА ТОЛЬКІ СТАЦЦА ПАНАМ, А ЎСЁ ІДЗЕ ДАРАМ. Цяжка толькі дабіцца высокай пасады, а потым усё ідзе легка
Дадатковыя словы
зем
15 👁