п ПА КІЛБАСЕ НАП'ЕМСЯ ЎСЕ. Кожнаму захочацца напіцца пасля смачнай ежы. ПА СМАЧНЫМ КУСЕ ВАДЫ НАП'ЮСЯ. Добра пад'еўшы, i вады нап'ешся. ПАКРЫСЕ БІРОМ УСЕ. Усе, у чым-н. вінаватыя, парушальнікі закону. ПАКУЛЬ ДА БОГА, ТО СВЯТЫЯ ДУХІ ВЫЙМУЦЬ *. Пакуль са скаргай дабярэшся да начальства, падначаленыя модна паздзекваюцца. Гл. с. 217. ПАМАЎЧЫ, ЯЗЫЧОК, ТО З 'ЯСІ ПІРАЖОК. У складанай сітуацыі лепш памаўчаць, чым умешвацца ў спрэчку, асабліва якая цябе не тычыцца. ПАШАНУЙ ГАВЯДУ ДОМА, ТО ЯНА ПАШАНУЕ ЦЯБЕ МІЖ ЛЮДЗЕЙ. ПЕРАКРЫСЦІЎСЯ ДАЙ ПУСЦІЎСЯ. Пачаў дзейнічаць — пайшоў у дарогу, узяўся за работу, прыступіў да справы і г. д. ПРАЦІЎ ПРАЎДЫ АНІ СЛАВЕЧКА. Ісціне нічога не проціпаставіш. ПРЫБЯРЫ ПЕНЬ, ТО I ПЕНЬ ХАРОШ. Добрае адзенне, чысціня, парадак упрыгожваюць чалавека, рэч. Гл. с. 84. ПРЫПЛЕСНУЛАСЯ РЫБА К ГАЦІ, УЖЕ НЕ ПАРА ЛГАЦІ. Кажуць таму, каму няма куды лгаць, трэба праўду сказаць. ПРЫШЛА СУБОТА - ТРЭБА ПАМЫЦЬ I ПАМЕСЦІ I НА ХАТУ ПРАСНІЦЫ НЕСЦІ. Р РОЗУМАМ БАЦЬКА ХАТУ СПАЛІЎ. Гл. с. 182. С САСТАРЫЎСЯ, НА ПЕЧ ГЛЕДЗЯЧЫ. Пра безініцыятыўнага чалавека, які нічога асаблівага за сваё жыццё не зрабіў. СВАЙГО НЯШЧАСЦЯ НЕ АБОЙДЗЕШ, НЕ АБ'ЕДЗЕШ. Што наканавана лесам, не пазбегнуць. Гл. с. 88. 8а Зак
Дадатковыя словы
абедзеш, напемся, напешся, напюся, падеўшы
10 👁