НЕ 3 НАС ПАЧАЛОСЯ, НЕ НА НАС КОНЧЫЦЦА. Пра тое, што існуе спрадвечна, заўсёды. НЕ НАЕЎСЯ НЕ НАПІЎСЯ - НА НЕБА НЕ ДАСТУПІЎСЯ (НЕ ТРАПІЎ) - ПАМЫЛІЎСЯ. Пра таго, хто нічога не дасягнуў у жыцці. НЕ ПА КАБЫЛЕ, ТО ПА АГЛОБЛЯХ. Пра неўраўнаважанага чалавека, які гатоў спагнаць злосць хоць на кімабо на чым-н. НЕ РАБІ СМЕРДЗІ ДАБРА, НЕ ЛЮБ1 ЯГО ЖОНКІ. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, КАБ НЕ БЫЛО I ТАБЕ. Не радуйся чужому няшчасцю, бо і з табой можа здарыцца падобнае. НЕ Ў НАШАЙ ХАТЦЕ, ДА НА БОЖАЙ ЛАСЦЕ. Дзякуючы каму-, чаму-н. НЕ ЎЗДЫХАЙ: ЧАГО НЯ МА, ТО НЯХАЙ. Не перажывай пра страчанае, бо не вернеш. НЕ ЎЗЯЎШЫ НА ДУШУ, НЕ МЕДЬ У ДУШЫ. НЕ ЎЛАЖЫЎШЫ, НЕ ВЫНЯЦЬ. Не папрацаваўшы, нічога не даб'ешся. НЕ ЦЯПЕР, ТО Ў ЧАЦВЕР. Калі-н., у бліжэйшым будучым. НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, КАЛІ ЛІХА СПІЦЬ *. Кажуць пра хваробу, якая пакуль не турбуе, не баліць. Ніяк не кранай тое, што заведама дрэннае. НЕ, КАНЕШНЕ, ПАПУ ЯЕШ НЯ, З'ЕСЦЬ ПАПАДЗЯ I САМА. Кажуць, калі хочуць запярэчыць каму-н. у чым-н. НЕМ1ЛАГА ГОСЦЯ НЕ СМАЧНЫЯ ПІРАГІ. Пра чалавека, які выклікае нёпрыемнае ўражанне, у якога ўсё здаецца благім. НЯМА ТЫХ ГРАБЕЛЬ, КАБ АД СЯБЕ ГРАБЛІ. Кожны клапоціцца пра свой матэрыяльны дабрабыт. НЯХАЙ НАШЫ БАРАНЫ Б'ЮЦЦА. Кажуць у знак прымірэння 3 кім-н. НЯХАЙ САБЕ ПЛАТА Ў КАТА, АБЫ ДУШЫ ДОБРА БЫЛО. Не мае значэння, з чаго атрымліваеш прыбытак, абы ён быў добры. О ОЧКІ ГЛЯДЗЯЦЬ, ДА ТРАСЦУ З 'ЯДЗЯЦЬ. Не глядзі так прагна, усё роўна нічога не атрымаеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, дабешся, зесць
11 👁