н НА БАРЫШЫ, ШТО ХОЧАШ БРЕШЫ. Прадаючы жывёлу праз меру хваляць яе, а пры сватанні жаніха — багацце яго. Гл. c. 61. НА БОГА НЕ СКЛАДАЙ, А САМ ПАМАГАЙ. НА ГНІЛОЕ ДЗЕРАВО ТО I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Слабага чалавека кожны можа пакрыўдзіць. НА ДАЎКОЛА ГОРА, А Ў СЯРЭДЗІНЕ ГОЛАД. НА КАНЮ ЕДЗЕ I КАНЯ ПЫТАЕ. НА КУКОЛЬНІКА I ВЕРАБЕЙ БАГАТ. Калі ўсяго поўна, то i бядак багаты. НА НАЗЕ БОТ РЫПІЦЬ, А Ў ГАРШКУ ТРАСЦА КІПІЦЬ. Кажуць пра бедняка, а таксама пра шляхціцафарсуна, які на шкоду свайму здароўю любіць прыгожа апранацца, моднічаць. Гл. с. 192. НА ПАДОЛЕ ПІРАГІ НА ДОЛЕ, МЫ ТАМ ПРЫШЛІ ДА 1 НЕ НАШЛІ. Кажуць пра таго, каму здаецца, што недзе лепш, дзе нас няма. НА ПАПОВЫМ ГУМНЕ, ШТО АСТАНЕЦЦА, ТО МНЕ. Беднаму чалавеку заўсёды перападаюць толькі рэшткі. НАВУКА - ТО МУКА: ХТО ВУЧЫЦЦА, ТОЙ МУЧЫЦЦА. НАКЛАД31 КУБЕЛ ПОРТУ I АДДАЙ ЧОРТУ. Калі пойдзеш замуж, то аддасі ўсё, што рыхтавала для падарункаў родным мужа. Рабіць і аддаць каму-н. рэч дарма, паводле звычаю. НАСМЯЯЎСЯ ГОЛЫ 3 ПЛЯШЫВАГА - АБОДВА РОЎНЫЯ. Кажуць гэтак таму, хто высмейвае недахопы іншага, хоць сам заслугоўвае такой насмешкі. НАШТО ЎМЫВАЦЦА, КАЛІ НЕ 3 КІМ ЦАЛАВАЦЦА. Не трэба рабіць тое, у чым няма патрэбы зараз. НЕ БЫЛО Б ТОЕ, БЫЛО Б ШТО ДРУГОЕ. Нешта павінна было здарыцца. Часцей кажуць пра якое-н. здарэнне, якое чакалася, павінна было адбыцца. НЕ ДЗЕЛЯ ІСУСА, А ДЗЕЛЯ ХЛЕБА КУСА. Кажуць, калі патрабуюць таго жыццёвыя неабходнасці, патрэбнасці ў харчаванні. НЕ ДЗЬМУХАЙ ПРОЦІЎ ВЕТРА, БО ГУБЫ ПАПУХНУЦЬ. Не рабі насуперак нікому, бо тым самым можаш нашкодзіць сабе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁