ТРЫ ГРОШЫ - НЕ ГРОШЫ, А МУЖЫК - НЕ ПАН. ТЫ НЕ ХАПУЧА, А САРОКА ЛЯТУЧА. Сарока схопіць і паляціць. У У ВОЧЫ ЛІСТЕМ СЦЕЛЕМ, А ЗА ВОЧЫ СЫПЛЕМ ХМЕЛЕМ. Пра паводзіны лісліўца. У ЧУЖЫ КАРАВАЙ РУК НЕ ПАТЫКАЙ *. Не ўмешвайся ў чужыя спрэчкі. У ЧУЖЫМ КАСЦЕЛЕ СВЕЧАК НЕ ПАПРАЎЛЯЙ. У чужым месцы свае парадкі не ўстанаўлівай. Гл. с. 103. УДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ - БУДЗЕ СКУРА НА ПРЫВЯЗКІ *. Пра з'едлівага, схільнага да зласлівых насмешак чалавека, якога за гэта калі-н. пакараюць. Гл. с. 197. X ХАТА ГАСПАДЫНЯЙ КРАСНА. У добрай гаспадыні хата заўсёды ў парадку. ХВАЛІ ПАПА ПРЫКАПАЎШЫ, А ПАПАДЗЮ ПРЫСЫПАЎШЫ. Хвалі пасля смерці. ХВАЛІЛА ЦЯБЕ I СОРА ЎЧОРА 3 ВЯЧОРА 1 АБРАМ КАЛЯ КРАМ. Кажуць чалавеку славалюбіваму, прагнаму да пашаны. ХВАЛЬКО НАХВАЛЩЦА, А ВАЛЬКО НАБУДЗЕЦЦА. ХОЦЬ БРЭШЧУ, ДА ДЗЯРЖУ. Восень. ХОЦЬ ДУБ ВЫСОК, ДА ДУПЛАВАТ. ХОЦЬ ЗА КАРОЛЯ, КАЛІ ГОРКА ДОЛЯ. Нешчаслівы чалавек не зменіць свайго нешчаслівага лесу, нават калі будзе і багатым. ХОЦЬ ЗАСТАНЬСЯ, ДА ПАСТАНЬСЯ. ХОЦЬ КОЛКА, ГАВАРЫ. Нават калі непрыемна, кажы праўду. ХОЦЬ КРЫВАНОС, АБЫ БОГ ПРЫНЁС. Хай будзе хоць які, абы жаніх. ХОЦЬ НЕ Ш КОДЗЩ Ь, ДА НАСЕННЕ ЗВОДЗЩЬ. Вясенняя сяўба. 8а
Дадатковыя словы
зедлівага
15 👁