I НАША КУРАЧКА ЗЯРНЯТКА ЗНАЙШЛА. Бывае, што і бедаку пашанцуе. Гл. с. 201. I НЯЎМЕКА СПЯЧЭ, КАЛІ МУКІ СЦЯЧЭ. Калі ёсць з чаго рабіць, то і няўмека зробіць. Гл. с. 48, 175, 213. I ПЕВЕНЬ НА СВАІМ СМЕТНІКУ СМЕЛ. У сваім доме чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе ўпэўнена, смела. Гл. с. 177. I Ў АНУЧЫ ГРОШЫ ВЯДУЦЦА. I ў беднага чалавека бываюць немалыя грошы. Звычай захоўваць грошы ў анучы. ІВАН ЗАРАБ1Ў, ІВАН З'ЕЎ. Хто рабіў, той i пакарыстаўся вынікамі сваёй працы, атрымаў узнагароду i асалоду за праробленае. К КАБ TAKIM ГАЛАСКОМ ХЛЕБ ПРАСІЎ. КАБ ТУЛАЛЁНКІ НЕ ПАШЛІ Ў ГАЛЁНКІ. Папярэджанне, каб чалавек не схуднеў, каб тулава не зрабілася кволым, як галёнкі. КАГО ЛІХА КРАСЩЬ?! КАЛІ Б ВЕДАЎ, ШТО ПАВАЛІШСЯ, ТО Б СЕЎ. Гавораць так, калі здараецца няшчасце, і пацярпеўшы шкадуе пра сваю неабачлівасць, якую можна была б прадухіліць. Гл. с. 45, 214. КАЛІ БАГАТ, ТО МОЙ БРАТ, КАЛІ ЎБОГ, СТУПАЙ ЗА ПАРОГ. Калі перавага адцаецца багатаму. КАЛІ БОГ ДАСЦЬ, ТО НЕ КАЎШОМ, КАЛІ ЎТНЕ, ТО НЕ НАЖОМ *. Бог многа дае, але і моцна карае. КАЛІ БОГ НЕ ДАСЦЬ, СВІННЯ НЕ З'ЕСЦЬ. Гэтак адказваюць на пагрозу слабых або нікчэмных людзей, калі ўпэўнены, што пагроза не здзейсніцца. КАЛІ ВЕРАЦЬ, НЕ ЗНЕВЕРАЙСЯ, НЕ ВЕРАЦБ, НЕ ПРЫСЯГАЙСЯ. Не злоўжывай даверам, а таксама не навязвайся таму, хто не верыць табе. КАЛІ ГРЫБНА I РЫБНА, ТО НЕ ХЛЕБНА. КМІІ ДОБРА, ТО СВЯКРОЎ, А ЯК КЕПСКА, ТО ПСЯ КРОЎ. Калі ўсё добра, то сябра і радня, а калі не, то і не хачу знацца з табой. КАЛІ ЕСЦБ, ТО I НАГАМ ЧЭСЦЬ, ЯК НЯМА, ТО I ГУБА ЖАДНА. У дастатку чалавек да ўсяго здатны, а ў нястачы ні да чога; калі многа, то і пад нагамі валяецца
Дадатковыя словы
зесць, зеў
13 👁