E ЕЛІ, ЕЛІ ВОШЫ ДЫ I ЗАЧАЛI ГНІДЫ. Пра чалавека заняпалага, неахайнага. Ж ЖЫВОМУ ЧАЛАВЕКУ БОГ СПОСАБ ДАЕ. Жывы чалавек тым ці іншым чынам прыстасоўваецца да жыццёвых умоў. 3 3 ГУСТОГА КУСТА ЯГАДА ПУСТА *. Параўн.: Пасееш рэдка, будзе рэпка, пасееш густа, будзе nycma. 3 ДАРОГІ ХЛЕБА НЕ НАЕСЦІСЯ. Толькі папрацаваўшы на полі, можна абагаціцца, а не на дарозе. ЗА ДУРНЕМ I БОГ *. Дурням заўсёды шанцуе. ЗА ПЕРАБЕРАЧКУ ДАСЦЬ БОГ ГАРАЧКУ. Той, хто доўга перабірае, памыляецца. Гл. с. 175, 213. ЗАСЕКІ НЕ ВЫСЫХАЮЦЬ, ДА ВЫМАКАЮЦЬ. Кажуць, калі гаспадар прапівае зярно. ЗДАРЫЛАСЯ НАШАМУ ЦЯЛЯЦІ. Аднойчы і нечакана і бедаку пашанцавала. Гл. с. 202. ЗДАРЫЛАСЯ ЧАРВЯКУ НА ВЯКУ. тс'. Гл. с. 202. ЗДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, ЯК ЧОРТ НА ПАДВЯЗКІ. Пра з'едлівага, схільнага да едкіх, зласлівых насмешак, ядавітага чалавека. Гл. с. 197. ЗІМОЙ З'ЕМ ХЛЕБ I 3 СВІНЁЙ, А НАМ НА ЛЕТА ПАТРЭБНЫ. Кажуць, каб быць ашчадным у ежы: калі цяжка працуеш летам, трэба лепш пад'есці, чым зімой. ЗНЁС ЧОРТ ПА ЯГАДЗЕ - АБОЕ РАБОЕ. Пра людзей аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Гл. с. 170. I I КОНЬ ЧЭРАЗ СІЛУ НЕ СКОЧЫЦЬ. Праз сілу цяжка зрабіць што-н., перамагчы сілай у барацьбе, узяць верх, перасіліць. I НА НАШЫ КАНАПЕЛЬКІ ПРЫЛЯЦЯЦЬ ВЕРАБЕЛЬКІ. Калі-н. і мы спатрэбімся, і нам калі-н. пашанцуе, прыйдзе ўдача
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедлівага, зем, падесці
11 👁