ГРЭХ МЯНЕ МУЧЫЦЬ I ПАЦЕРЫ ЎЧАЦЬ. Кажуць пра чалавека, які стараецца пакінуць у баку, забыцца пра свае несумленныя, нядобрыя ўчынкі, паводзіны нейкімі адцягненымі размовамі, малітвамі. д ДАБРО ТОЕ, ШТО МІНУЛАСЯ. ДАВАЙ ГАВЯДАМ ДА КАЛЯД ЕСЦЬ, А ПА КАЛЯДАХ, ШТО ECT. ДАВАЙ РУКАМI, А АДБІРАЙ НАГАМІ. За пазычаным каму-н. часам доўга прыходзіцца хадзіць, каб вярнуць. Гл. c. 173. ДАЙ БОГ, КАБ ПАРАСЯ ПЕРАМЯНІЛАСЯ Ў КАРАСЯ. Пажаданне лепшага ў жыцці. ДАПУСЦІ, БОЖА, МАКАВЫМ НЕЎРАЖАЕМ 1 КУРАЧЫМ УПАДКАМ. Пажаданне, каб не адбылося чаго-н. горшага. ДАРОГА НЕ СПІЦЬ. I ў начы заўсёды хто-н. сустрэнецца. Гл. с. 33. ДЗЕ ЎСРЭХ, ТАМ ЖЫТА МЕХ. Дзе зробіш уклад, там атрымаеш прыбытак. ДЗЕЎКА МАТКАЮ КРАСНА. Клапатлівая матка заўсёды клапоціцца пра сваю дачку, дапамагае ёй ва ўсім; таму дзеўка заўсёды прыбраная, дагледжаная. ДЗЯКУЙ, БРАТКО, ШТО ІГРАЎ КАРАТКО. Пра надаедлівага чалавека, які празмерна надакучае нецікавымі размовамі, марочыць галаву. ДОБРА П 'ЯНЩ Ы I КАПЕЛЬКУ. П 'яніца выпівае ўсё да дна. Кажуць і пра гаспадарлівага чалавека, які не пакідае на полі ніводнага каласка. Гл. с. 85. ДОБРЫ ТЫЯ ЗУБЫ, ШТО КІСЕЛЬ ЕЛІ, ДОБРЫ ТЫЯ ВОЧЫ, ШТО НА НАС ГЛЯДЗЕЛІ. Пра тое, што не патрабуе намаганняў у якой-н. справе. ДРАВ1ЦА - ПУСТАЯ ДАЙНІЦА. Дравіца - карова першацёлка, якая дае мала малака. Пра што-н. малакарыснае. ДУРЕНЬ САБАКА НА СВОЙ ХВОСТ БРЭШЫЦЬ. Пра таго, хто не разумев сутнасці сваіх учынкаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁