в ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІННІ РОГ, АБЫ СВЕТ. Гавораць пра таго, хто, атрымаўшы ўладу, злоўжывае сваім становішчам. Гл. c. 25. ВОЧЫ ВЫШЭЙ ЛБА НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ. Праз сілу, звыш сваіх магчымасцяў нічога не зробіш. Гл. c. 144. ВЫБІРАЎ 3 ГУРТУ, ДАЙ ВЫБРАЎ КУРТУ. Пра таго, хто памыліўся ў выбары нявесты, жонкі пасля доўгага перабору. Гл. с. 174. ВЯЛІКІ КУСОК РОТ ДЗЯРЭ (РЭЖА). Кажуць, калі робіцца што-н. непасільнае. Малаш: Вялікі кусочык дзярэ раточык. Янушкевіч: Вялікі кусок дзярэ і раток. Гл. с. 144. Г ГАВАРЫЎ БЫ КАТОК, ДА ЯЗЫК КАРАТОК, ГАВАРЫЛА Б КОШКА, ДА ЯЗЫКА ТРОШКА *. Няма чаго казаць у свае апраўданне. ГАВЯДА ГНЕЦЦА, ГНЕЦЦА, А ГАСПАДАР НЕ ВЕДАЕ, КУДЫ ДЗЕЦЦА. Кажуць, калі ўзнікаюць цяжкасці з жывёлай у гаспадарцы. ГАЎ! ДАЙ ЗУБАМІ СЦЯЎ. Пра таго, хто не можа нічога сказаць у свой бок. ГДЗЕ КАПАЧ Ы КАПАЛI, ТАМ I ГРОШЫ ПРАПАЛІ. Праца без вынікаў. Параўн.: Дзе трапачы трапалі, там і грошыкі прапалі. Пра трапачоў ільну, якія там i прапілі заробленыя грошы. ГДЗЕ ФЭСТ, ТО 1 Я ТАМ ЕСТ. Пра гультая, абібоку, які любіць толькі папагульваць, быць на вялікіх зборышчах людзей. Гл. с. 36. ГНОЙ ТВОЙ I ХЛЕБ КРОЙ. Калі працай сваіх рук зарабіў што-н., то і карыстайся гэтым. «ГОЛЫ, УБЯРАЙСЯ!» - «НЕ ПАДПЯРАЗАЎСЯ». Кажуць так перад адыходам жартам таму, у каго мала рэчаў. Гл. с. 29. ГОРШ ЛІХА НЕ БУДЗЕ. Кажуць пра таго, хто трапіў у цяжкае становішча. 8 Зак
11 👁