КАЛІ ЛЮБІШ ЗДАРОВАГА, ЛЮБІ I ХВОРАГА. КАЛІ МАЕШ - РАЗЫЙДЗЕЦЦА, КАЛІ НЕ МАЕШ АБЫДЗЕЦЦА. КАЛІ НА ПОЛІ ГНОЙ, ТО НА ГАВЯДЗЕ ЛОЙ. Калі ўраджай, то i скаціна дужая. КАЛІ НЕ ВЯДЗЕЦЦА, ТО I КУРЫЦА НЕ НЯСЕЦЦА. Калі не шанцуе, то ва ўсім не шанцуе. КАЛІ ЎРОДЗЯЦЬ ГУРОЧКІ, ТО БУДЗЕ ХЛЕБ ГОРКІ. КАМЕДЫЯ - НЕ СКРЫПКА, БЯДА - НЕ ДУДА: ПІШЧЫЦЬ, НЕ ІГРАЕ. Кожная рэч адыгрывае сваю функцию: бяда цісне чалавека, а дуда толькі іграе. КАМУ ПЕЦЬ, ЯК НЕ КУРАМ *. Іранічна пра курэй, якім нечага рабіць, як пець; так i пра людзей, якім ад лодарнічання застаецца займацца пустымі справамі, якія мала іх тычацца. КАМУ Ў ГАЛАВУ ЗОЙДЗЕ, ТО БЕЗ ПАСАГУ НОЙДЗЕ. Пра таго, каго апанавала неадчэпная думка; каб яе здзейсніць, можа афяраваць усім. KAPOCTA НЕ НАПАСЦЬ, ТОЛЬКІ МУЧЫ, СПАЦЬ НЕ ДАСЦЬ. КЕПСКА, КАЛІ 3 АДНОЙ КАДУШКІ I ХЛЕБ I ГАЛУШКІ *. Блага, калі з аднаго i таго ж матэрыялу робяцца розныя рэчы. На галушкі патрабуецца лепшая мука, а на хлеб — горшая. КЕПСКІ МАЙСТАР, ШТО ХВІНТЫ ДА БОТАЎ КРУЦЩ Ь. Іранічна пра няўмеку, які робіць не так, як трэба. КОЖНАЯ КУРЫЦА ПАД СЯБЕ ГРАБЕ. Кожны імкнецца абагаціцца. Гл. с. 53. КРАДЗЁНАЕ ЛЫЧКА РАМЕНЧЫКАМ АДДАЕЦЦА. За крадзенае будзе пакаранне. КУРАВЫЯ ВОЧЫ ДЫМУ НЕ БАЯЦЦА. Пакугніку, які многа нацярпеўся, нічога ўжо не страшна; а таксама пра бессаромнага чалавека. Гл. с. 252. Л ЛАСКА - НЕ КАЛЯСКА, СЕЎШЫ, НЕ ПАЕДЗЕШ *. Іранічна пра таго, хто некаму дагаджае за ласку; добрыя адносіны яшчэ нічога не вырашаюць. ЛЕШ БЛАГАСЛАВЩЬ АДЗІН БОГ, ЯК ДЗЕСЯЦЬ ПАПОЎ
11 👁