ВОЎЛЫ ДОБРЫЯ - ЗДОРОЎЯ, ЖОНКА ЗЛАЯ БЕЗГОЛОЎЯ. Добрая гаспадарка прыносіць сям'і здароўе, а шалапугная жонка — бесталач. ДОКОСІЎСЯ ДО ГРАД, ТО КОСЕЦ I РДД. Выказванне радасці ў сувязі з заканчэннем якой-н. цяжкай работы. ЗАРОБЛЯЎ У МЕСЯЦ СЕМ РУБ[ЛЕЙ] I ХАПАЛА НА ЦАРСКІЕ ОБОРОТЫ. Атрымаць добры прыбытак у выніку гандлёвых дзеянняў. КІСЕЛЬ ДО ГУМНА, А КУЦЬЯ ДО ПОЎДНЯ. Куцця звычайна густая, таму з'еўшы яе, будзеш сыты да паўдня, а кісель — толькі на некалькі крокаў — як да гумна дайсці. НЕВЯЛІКІ ВУЧОНЫ, АЛЕ РУКІ МЫЕ. Пра чалавека акуратнага, які трымаецца парадку. У ГУМНЕ КОЛХОЗНІКІ ПОСТАВІЛІ COXI, ТО КОЛХОЗ УЖО НЯ ПЛОХІ. Значыць, будуць араць трактарамі, атрымаюць багаты ўраджай. ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ I РУСКІЯ ПЕСНІ ДАДАТАК Запісаў Жагота Паўлі ў Кобрынскім павеце Ягелонекая бібліятэка, сігн. 5390/11. Кракаў Паўлі Жагота (1814—1892) — польскі гісторык i этнограф, у маладосці прысвяціў сябе славянскай фалькларыстыцы. Пехатою абышоў Галіцыю, Украіну, Заходнюю Беларусь, дзе збіраў песні, паданні, казкі, прыказкі, прымаўкі. У архіве Ж. Паўлі, які захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, знаходзяцца матэрыялы, сабраныя вучоным пад час экспедыцый па Брэстчыне i Гродзеншчыне. АБЫ БАЛОТА, А ЧОРТЫ БУДУТ. Дастаткова зручных умоў, каб шкодніку нарабіць шкоды. АД СПАСА ДАЙ РУКАВЫЦІ ДО ПАСА. Паварот лета на восеньскія хал ад ы. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ В ЛАД. Гл. с. 15. БЕЗ ГОСПОДАРА ТОВАР ПЛАЧЭ. ВАРВАРА ЗАВАРЫТ, МЫКОЛА ЗАГВОЗДЫТ. На Варвару звычайна бывае слота, хлюпота, а на Міколу — маразы
Дадатковыя словы
зеўшы, сямі
8 👁