ПРЫКАЗКІ Г. ПЕТРЫКАВА Запісаны 15.06.1932 г. невядомай асобай Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Pacii), фонд 163, адз. зах. 1106. Санкт-Пецярбург ЖАНКІ - НЯ ЛЮДЗІ, КОЗЫ - НЕ TABAP. Як жанчыны сярод людзей, так i козы сярод рагатай жывёлы, лічацца малазначнымі. ЗАРОБЛЯЦЬМЕ I ПРОДАВАЦЬМЕ I НЕ ДБАЦЬМЕ. Жыць добра, у дастатку. МАМКА М1ЛА, ЯК ЖОПКУ МЫЛА *. Маці тады патрэбна была, калі клапацілася пра дзіця. НАКУШАЎСЯ, ЯК ГЭП. Наеўся, як шавец, якога запрашалі ў свой дом багатыя для вырабу абутку на ўсю сям'ю. ПЕНЬ РАСЬЦЕ ВЫШЭ ШЧЫКА. Кажуць, калі недалёкі чалавек выхваляецца чым-н. ТАК ОТДАЙ ФАЙТОН ЗА ЯЧНУЮ ЛУСТУ ХЛЕБА. Памяняць вялікае і добрае на малое і горшае. У РЫБАКА ГОЛЫЕ БОКА, А ОБЕД ПАНСКІ. Рыбак многа працуе, таму і мае ўлоў. У СТРАЛЬЦА ДЫМ ГУСТЫ, А ОБЕД ПУСТЫ *. Паляўнічы пры шматлікіх выдатках часта застаецца ні з чым. ЦЮХА ДА МАЦЮХА I БРАТ КОЛУПАЙ. Пра нявопытных і абыякавых да ўсяго людзей. ЯК ГРАЗЬ, ДЫК ШАВЕЦ КЛАДЗЬ. У непагадзь патрэбен добры абутак, таму ў гэты непагодлівы час шавец высока цаніўся. Усяму свой час, усё адбываецца тады, калі трэба. ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ ГАЛУБІЦЫ ПЕТРЫКАЎСКАГА РАЁНА МАКАРЫЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА Запісаны невядомай асобай 21.06.1932 г. Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Расіі), фонд 163, адз. зах. 1106. Санкт-Пецярбург БЫЎ - СТО ГОД ЖЫЎ, А ЯК ПОМЁР, ЯК АДЗІН ТЫДЗЕНЬ ЖЫЎ. Жыццё кожнаму здаецца недаўгавечным
Дадатковыя словы
сямю, тэты
9 👁