ш ШАНУЙСЯ САМ, КОЛІ ХОЧАШ, КАБ ДРУГІЕ ШАНОВАЛІ. Паводзь сябе стрымана, прыстойна, i людзі будуць цябе паважаць. ШТО ДЗЯК, ТО П'ЯНІЦА. Сярод служыцеляў царквы сустракаецца нямала п'яніц. - ШТО Ж ТЫ, МУЖЫК, ВЯЗЕШ? - ДРОВЫ, ПАНОЧКУ. - ЯКІ Ж Я ПАН? - НОС НІЗКІ, ЛОБ СЛІЗКІ, БАЧНО, ШТО ЛІЗАЎ ПАНСКІЕ ПОЛУМІСКІ - ОТ I ПАН. Жарт з панскага паслугача, падпанка. ШТО ШАВЕЦ, ТО ХРАНТ; ШТО ЛАКЕЙ, ТО РОЗУМНІК; ШТО ХУРМАН, ТО ХВАНАБЕРЫЯ; ШТО КУХАР, ТО ПАН. Кожны мае свае прафесійныя звычкі, схільнасці да пераймання каго-н. Я ЯК ГУКНЕШ, ТАК I ОБЗОВЕЦЦА. Як сам адносішся да каго-н., так і да цябе адносяцца. Гл. с. 124. ЯК НА ДУШЫ, НІКОМУ НЕ КАЖЫ. Ні з кім шчыра не дзяліся сваімі думкамі. ЯК НІ КРУЦІ - ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерці ніхто не пазбегне. Гл. с. 54. ЯК ПРЫ ТАБЕ - БОГ ТАБЕ, А ЯК АД ЦЯБЕ - ДУХ 3 ЦЯБЕ. У прысутнасці хто-н. хваліць каго-н., а завочна лае таго ж. ЯК РОБІЛІ ДЗЕДЫ, ТРЭБА I НАМ УСТУПЩЬ У IX СЛЕДЫ. Трэба ісці шляхам папярэднікаў. ЯК ЧУЮЦЬ, ТАЙ НОЧУЮЦЬ. Спыняюцца там, дзе адчуваюць нейкую выгаду. Гл. с. 151. ЯК ШАНЦУЕ, ТА Й У ЛАПЦЯХ ТАНЦУЕ. Гаворыцца пераважна пра беднага, якому неспадзявана пашанцавала ці павінна пашанцаваць. Гл. с. 51, 176, 271. ЯКІ ЦЕСЛЯР, TAKI КЛІН, ЯКІ БАЦЬКА, TAKI СЫН. У дзецях паўтараюцца рысы характару бацькоў. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніц, пяніца
10 👁