У ЛЮДЗЕЙ ГУЛЯКА, А ДОМА СОБАКА. Пра чалавека з кепскай славай у народзе. У ОЧЫ ЛІСОМ, А ЗА ОЧЫ БІСОМ *. У прысугнасці ліслівіць перад кім-н., а ў яго адсутнасці лае, насміхаецца. У ПУГЛІВОГО РОЗУМ У НОГАХ. Баязлівец, пераболыиваючы небяспеку, уцякае. У РЫБАКА ГОЛЫЕ БОКА, ДА ОБЕД СЫТЫ, А Ў СТРЕЛЬЦА ДЫМ ГУСТЫ, ДА ОБЕД ПУСТЫ: ЁН ПУК I 10 ГРОШЭЙ 3 РУК. Рыбак больш удачлівы, чым паляўнічы. УСТУПІ ДУРНЮ - БОГ ВЕКУ ПРЫБАВЩЬ. Не чапай дурня — здароўе зберажэш. Гл. с. 106. X ХОДЗЩЬ ЖЫДОК ХОДАРЭМ ПЕРЭД ПАНОМ ХВЁДАРЭМ. Пра падлізу, які завіхаецца каля каго-н. ХОЦЬ БЕЛЫ СНЕГ, ДА ХОЛОДНЫ. Выгляд чаго-н. здараецца абманлівым. Гл. с. 189. ХТО ВОРОЖЫЦЬ, ТОЙ ГОЛОВОЮ НАЛОЖЫЦЬ. Варажба лічыцца заганай, грахом. ХТО ГНЕЦЦА, ТОГО I ГНУЦЬ. Хто паддаецца, таго і прыгнятаюць. ХТО ЗЕВАЕ, ТОЙ ЮХУ ХЛЕБАЕ. Няўважлівы, някемлівы часта пакутвае. ХТО ЎКРАЎ: АБЫ КАНЦЫ Ў ВОДУ СХАВАЎ *. Для злодзея важна, каб не засталося слядоў, доказу злачынства. Гл. с. 165. ц ЦІХАЯ ВОДА БЕРЭГІ РВЕ. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Гл. с. 167. ЦЫГАН ПОПУ НЕ ТОВАРЬІШ. Людзей, розных па сацыяльным становішчы, цяжка аб'яднаць. Гл. с. 172. Ч ЧЫСТА, ГЛАДКА, ЯК МАЗНІЦА. Кажуць з іроніяй пра брудную, неприемную з выгляду жанчыну
Дадатковыя словы
абяднаць
12 👁