РЫБА НЕ ЖЫВЕ БЕЗ ВОДЫ, А ЧОЛОВЕК БЕЗ БЕДЫ. РЭМЯСЛА ЗА ПЛЕЧАМІ НЕ НОСЩ Ь. Набытае рамяство не абцяжарвае, не гняце. Гл. с. 86, 185, 217, 292. С САЎКА ЗРОБІЎ, САЎКА I З'ЕЎ. Кажуць, калі чыё-н. рашэнне адразу выконваецца. СВОЯ СЕРМЯЖКА НЕ ВАЖКА. Свае заўсёды больш прыемнае, чым чужое. Гл. с. 89. СЕРМЯГА - НЕ ЗНЯВАГА, А ЖУПАН - НЕ ПАН. Селянін не валацуга, а шляхціц не пан. СЕРЦЭ - НЕ КОРЧМА: УСЯГО НЕ ПРЫМАЕ. Не прымусіш кахаць сябе каго-н. СКАЧЫ, ВРАЖЭ, ЯК ПАН КАЖЭ. Калі хто-н. мусіць рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. Гл. с. 181. СО СВОІМ ДОБРОМ ЗА СТОЛОМ. Калі прыходзяць у госці з прыносам. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, А ГОРБ - НЕ КАРЫСЦЬ. Кажуць са шкадаваннем, калі ўспамінаюць свой пажылы ўзрост. Гл. с. 93. СТАРЫ, ЯК МАЛЫ: ШТО БАЧЫЦЬ, ТО ПРОСЩ Ь. Пад старасць чалавек дзяцінее, робіцца капрызным. Т ТАДЫ ГОСЦЯ ПОВАЖАЮЦЬ, ЯК РЭДКА ЗА СТОЛ САЖАЮЦЬ. Паважаюць чалавека тактоўнага, не назойлівага, не надакучлівага. ТАДЫ СКАЖЭШ ГОЦ, ЯК ВЫСКАЧЭШ. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш справу да канца. Гл. с. 205. ТОЛЬКІ КАМЕНЬ НЕ РОСЦЕ, НЕ ГНІЕ. Усё ў свеце расце, старэе, псуецца. У У ГОСЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПШ. Кажуць, калі збіраюцца ісці дамоў з гасцей. Гл. c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
9 👁