ОСЬ ТОБЕ, ВОЎЧЕ, ОВЕЧЫЕ СЛЁЗЫ *. Кажуць, калі помсцяць каму-н. ОТ ОЖЭНІЎСЯ, БЫ ДУРЭНЬ 3 ПЕЧЫ ЗВАЛІЎСЯ. Жаніцьба не дапускае паспешлівасці і памылак. ОТ ПОКЛОНУ СПІНА НЕ БОЛЩЬ. Адабрэнне пакорлівага, ветлівага чалавека. ОЧЫ НЕ СХЛУСЯЦЬ: ПРАЎДУ СКАЖУЦЬ. Лепш за ўсё ўбачыць самому. «ОЙ» I «АЙ» НЕ ДАДУЦЬ КОРОВАЙ. Пры дапамозе слоў i гукаў, хваляванняў нічога не зробіш. П ПА-БАГАТА НЕ КУСАЙ (НЕ КАЎТАЙ), А ТО ЎДАВІШСА. Прагнасць да дабра не давядзе. ПАПАЎСЯ, ЖУЧОК, У ПАНСКУЮ РУЧКУ. Кажуць, калі хто-н. трапіў у складанае, непрыемнае становішча. ПЛАЧА ГУМНО БЕЗ ГОСПОДАРА, А ХАТА БЕЗ ГОСПОДЫНІ *. Без гаспадара няма парадку ў гумне, без гаспадыні — у хаце. ПОКІНУЎ ЗЕМЕЛЬКУ I СОШКУ, ТО БЕРЫСЯ ЗА ТОРБУ I РАСОШКУ *. Не працуеш на сваей гаспадарцы, пойдзеш жабраваць. ПОКУЛЬ ДО ПАНА, ТО ПОДПАНКІ ДУШУ ВЫМУЦЬ. Пакуль паскардзішся высокаму начальству, падначаленыя давядуць. Гл. с. 233. ПРЫШОЎ НЕ ЗВАНЫ - ІДЗІ НЕ П 'ЯНЫ (НЕ ПХАНЫ). Не хадзі туды, куды цябе не запрасілі, бо вернется ні з чым. Р РАНО ПТУШЭЧКА ЗАПЕЛА, КАБ ЯЕ КОШЭЧКА НЕ З'ЕЛА *. Зараней не радуйся, бо невядома яшчэ, чым усё кончыцца. РОБОТА ЧОЛОВЕКА КРАСЩЬ (ЛЕЧЫЦЬ). Праца робіць чалавека высакародным, здаровым. Гл. с. 86, 218, 292. РОБОТЫ ПОВЕН СВЕТ *. Працы ўсюды хапае. РУПЬ - НЕ ДЗЕНЬГІ, А ЖЫД (МУЖЫК) - НЕ БРАТ. Дробязнае і няпэўнае мала чаго варта
Дадатковыя словы
зела
13 👁