НАХІЛІСЯ, ПОКЛОНІСЯ, ТАЙ ХЛЕБА НАЕСІСЯ *. Папрацуеш — заробіш на хлеб. НЕ ВЫТКАН ЕШЧЭ ТОЙ ПЛАТОК, ШТОБ ЗАВЯЗАЦЬ СВЕТУ PATOK *. Нікога не прымусіш маўчаць, не казаць тое, што каму-н. не падабаецца. НЕ ГОНІСЯ ЗА ВЕЛІКІМ, БО Й МАЛОЕ ЗГУБІШ. Калі паквапішся на што-н. значнае, не даб'ешся поспеху ў малым. НЕ ЗА ТОЕ МАЦІ ДОЧКУ БІЛА, ШТО ХЛОПЦА ПАЛЮБІЛА, А ЗА ТОЕ БІЛА, ШТО ДЗВЯРЭЙ НЕ ЗАЧЫНІЛА. Калі робіш што-н. недазволенае, сарамлівае, зачыняй дзверы. НЕ ПЛЮЙ (...) У ЛУЖУ, БО ПРЫДЗЕЦЦА (ЗАХОЧАШ) 3 ЯЕ ВОДУ ПЩ Ь. Не рабі нікому непрыемнасцяў, бо ў будучым пазбавіш сябе падтрымкі. Гл. с. 73. НЕ ХОЗЯЙСТВО НАЖЫЎ, ШТО ГРОШАЙ ЗАСЛУЖЫЎ. Гаспадарка — надзейны, трывалы капітал, грошы — часовы. НЕМА ГОРШАЙ РЭЧЫ, ЯК РОЗУМ ОВЕЧЫ. Горш за ўсё быць разумова абмежаваным. НЕМА ДОЛІ - НЕМА ШЧАСЦЯ. НОВОЕ СІТКО НА КОЛОЧКУ ВІСІЦЬ, А СТАРОЕ ПОД ЛАВОЮ ЛЕЖЫЦЬ. Малады чалавек ці новы прадмет карыстаецца большай павагай, чым усім вядомы. Гл. с. 71. НУ ДА НУ! ПАКУЛЬ У ДУГУ СОГНУ. Дэспат ласкавы з прастаком, пакуль не возьме яго ў свае рукі. О ОБОДУ КОЛОДКІ НЕ ОПЕРЭДЗЩ Ь, ШТО ЁН СКОРЭЙ БЕЖЫЦЬ. Вобад звязан з калодкай сваей асновай, таму яе не апярэдзіць. Так і той, хто залежыць ад каго-н. ОВАД ТОЛЬКІ НАПУЖАЕ, А ВОЛ СКОРЭЙ ЯРМО ЛОМАЕ. Малое можа пашкодзіць і вялікаму. ОКА НЕ НАСЫЦІШ, ПАКУЛЬ ЗЯМЛЁЮ НЕ НАСЫПЛЕШ. Пакуль не памрэ чалавек, яму ўсё мала. ОСЫ ПЛЯСТРЫ ЛЕПЯЦЬ, ДЫ МЕДУ НЕ НОСЯЦЬ. Пра безвыніковую працу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
12 👁