ЛІХО-ЦІХО, ДОБРА НЕ ЧУВАЦЬ, ТАК ЧАГО ЯШЧЭ СКАЗАЦЬ. Нічога асаблівага. Жартаўлівы адказ на пытанне: «Што новага?» ЛЮБІШ СПАЦЬ, ЛЮБІ I СЛАДЬ. Любіш смачна ўжываць, любі працаваць. ЛЯНІВЫ РОБЩ Ь, РОБЩ Ь ДАЙ НЕ КОНЧАЕ, А СКУПЫ ШІАЦІЦЬ, ДА НЕ ЗАПЛАЧАЕ. м МАЛО ЕШЧЭ ГОРА МЕЛІ, КОЛІ БАЦЬКАЎ ХЛЕБСОЛЬ ЕЛІ. На бацькавым карку ў дзяцей бесклапотнае жыццё. МАЛО ХЛЕБА - БУДЗЕМ КАЛАЧЫ (БЛІНЦЫ) ПЯЧЫ ДА ЕСЦІ. Жартаўлівы адказ на нястачу чаго-н. у гаспадара. МАЦІ,и А МАЦІ, ПОДАЙ ЛАПЦІ (...) - ПОЙДУ ХЛОПЦАЎ ЛОВЩЬ. Іранічна, калі хлопцы не заляцаюцца да дзяўчыны. МОЙ БАЦЬКО НІКОМУ НЕ ВІНАВАТЫ: У ОДНОГО ЎЗЯЎ, ДРУГОМУ ОТДАЎ. Жартуюць з таго, хто ўсё жыццё пазычае. МУЖЫК П 'Е, ЯК У ЛЕЙКУ ЛЬЕ, А ЯК ПРЫДЗЕЦЦА ШІАЦІЦЬ, ТО ЯК СВІНЬЯ ГЛЯДЗЩЬ *. Пра беспрабуднага п'яніцу, вечнага даўжніка. МУЖЫЦКОЕ ЗДОРОЎЕ, ЯК ПАНСКАЯ ХВОРОБА. На лёгкае недамаганне, панскую хваробу мужык не звяртае ўвагі. МУХА НЕ ЗАПАРУХА. Кажуць, калі муха трапіць у ежу. Гэта, маўляў, не пашкодзіць. Н НА КОНЦЫ ЯЗЫКА КІЕЎ СТОЩЬ. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, знойдзеш. Гл. с. 123. НА НОЗЕ ЧОБОТ СКРЫПЩ Ь, А Ў ГОРШКУ ТРАСЦА КІПІЦЬ. Кажуць насмешліва пра небагатага чалавека, які любіць модна прыбірацца. Гл. с. 191. НАКОРМІ I НАПОЙ, ТО БУДЗЕ ВОРОГ ТВОЙ. Нярэдка людзі за дабро плацяць злом
Дадатковыя словы
пяніцу, тэта
11 👁