к КАБ ЗНАЎ, ДЗЕ ПАВАЛІШСЯ, ТАК БЫ СЕЎ. Гэтак шкадуе чалавек, што быў неабачлівы ў сваіх дзеяннях. Гл. с. 45, 228. КАБ УМЕЛІ ГОРЭВАЦЬ, А ПАНАВАЦЬ НАВУЧЫМСЯ. Указваць лягчэй, чым выконваць якую-н. працу. КАРАСЬ ЛЮ БЩ Ь ГРАЗЬ. Кожны любіць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. КОЛІ БОГ ДАСЦЬ, ТА Й У ОКНО ПОДАСЦЬ. Калі пашанцуе, то удача сама прыйдзе. Гл. с. 46. КОЛІ НЕ НАЕЎСЯ - НЕ НАЛІЖЕШСЯ. Калі не паспеў зрабіць што-н. за болыиы тэрмін, не нагоніш за кароткі. Гл. с. 49. КОЛІ НЕ ХОЧЭШ ПЛАКАЦЬ, МАЦІ, ТО НЕ ПЕСТУЙ ДЗІЦЯЦІ. 3 пестуноў выходзяць абібокі. КОЛІ РОДЗІЎСЯ ГРЫБКОМ, ТО ЛЕЗЬ У КОРОБКУ. Калі ўзяўся за што-н., даводзь справу да канца. Гл. с. 139. КОЛЬКІ СМАКУ, ТОЛЬКІ ГРАХУ. Калі ацначасова і смак і грэх. КОМУ ГОРАЧА, КОМУ БОЛЯЧА, ХТО ПЛАЧЭ, А ХТО СКАЧЭ. тс'. КОМУ КВАС ДА ПОТАНЦЫ, А КОМУ АЛАДКІ ДА БЛІНЦЫ. тс'. КОМУ КЛОПОТНО, А ПАНУ ПОЛОТНО. Пра сацыяльную няроўнасць людзей. Гл. с. 51. КОРЧМА БЛІЗКО, ПЕРЭЛАЗ НІЗКО - ЯК ТУТ НЕ ПОЙЦІ. Калі цяжка ўтрымацца ад чаго-н. спакуслівага. Л ЛЕПШ ГОРЭВАЦЬ, ЯК ЦІВУНАВАЦЬ. Лепш быць нікім, чым нагляднікам і падхалімам. ЛЕПШ ЗЕМЛЮ КАРПАЦЬ, ЯК ТАК ПАНАВАЦЬ, ШТО ХЛЕБА НЕ МАЦЬ. ЛІХІ СОБАКА НЕ БРЭША, А МОЎЧКІ КУСАЕ *. Небяспечны той чалавек, які дзейнічае спадцішка. ЛІХОЕ Ў ВОДЗЕ НЕ ТОНЕ I Ў ОГНЕ НЕ ГОРЫЦЬ. Благое ніколі не прападзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁