E ЕСЦІ - ЕШ, ХОЦЬ ТРЭСНІ, ДА Ў КІШ ЭНЮ НЕ БЯРЫ. Не злоўжывай гасціннасцю, так прыгаворваюць, запрашаючы есці. ЕСЦЬ - РАЗАЙДЗЕЦЦА, НЕМ А - ОБЫЙДЗЕЦЦА. Пра чалавека абыякавага, непатрабавальнага; як ідзе, так ідзе. ЕСЦЬ ДЗЕД — БУДЗЕ I ОБЕД. Варта толькі пачаць, а далей справа пойдзе; на дзяды ўсяго поўна, многа розных страў. Ж ЖМЕНЯ ДА ЖМЕНЯ, ТА БУДЗЕ ПОЎНАЯ ВЕРЭНЯ. Сабраўшы чаго-н. патроху, атрымаеш нешта значнае. ЖУПАН - НЕ ПАН, СЕРМЯГА - НЕ ЗНЕВАГА. Шляхціц — не пан, а селянін — не валацуга. 3 ЗА ПЕРЭБІРАЧКУ ДАЕ БОГ ГОРАЧКУ. Пра пераборлівага, якога чакае няўдача. Гл. с. 227. ЗА ПОКЛОНЫ ДАЦЬ (ДОСТАЮЦЬ) Ш ЫРОКІЕ ЗАГОНЫ. Пакорлівасць прыносіць якую-н. выгаду. ЗА РАМЕНЧЫК I ЖАЛЕЗЦО МУЖЫК ПОВЕСІЎСЯ. Гаворыцца насмешліва пра сквапнага чалавека, скнару. ЗАБЫЎ, ХАМА, ТОЙ ЧАС, ЯК У НАС СВІНЬЕ ПАС. Напамін няўдзячнаму чалавеку. ЗНАЕЦЦА, ЯК СВІНЬЯ НА ПЕРЦЭ. Нічога не разумев, ні ў чым не разбіраецца. I I ЗЯЦЮ I ДАЧЦЭ, ЯК САКАЛУ НА РУЦЭ, А СЫНУ I НЯВЕСЦЫ, ЯК ЖУКУ НА ТРЭСЦЫ. Бацькі неаднолькава адносяцца да сваіх родных і блізкіх. 1 КОЛОДА ЖАНА, КОЛІ БОЧКА ПШОНА. Кожны можа згатаваць, калі ёсць з чаго. Гл. с
13 👁