в ВЕК ЛЮ БЩ Ь НЕ ЛЮЛЬКУ, ДЫ ТУЮ СКУРЫЦЬ. Пражыць век без узаемнасці. ВЕК СМАЧНА НЕ ПЕРЭЕСЦІ, ХОРАША НЕ ПЕРЭХОДЗЩЬ. У жыцці ўсякае здараецца — і добрае і благое. Гл. с. 26. ВЕЛЬМІ ВЕЛІКІ ПАН, ШТО МАЕ ЧОРНЫ КАПТАН. Добрае адзенне яшчэ не паказчык годнасці чалавека, кажуць з іроніяй. ВІНАВАТА ХАТА, ШТО СПЕСЬЦІЛА ІГНАТА. Звальваць з вінаватага на невінаватага. Г ГАЛОДНЫ КУМ I РЭДЗЬКУ ХРУМ. Галодны чалавек надта непераборлівы. Гл. с. 28. ГЛЕДЗІ СЯБЕ, ТАЙ БУДЗЕ 3 ЦЯБЕ. Калі будзеш клапаціцца пра свой дабрабыт, то хопіць на жыццё. ГОЖЕ ЯБЛЫЧКО, ДА Ў СЯРЭДЗІНЕ ЧЭРВЯК. Пра знешне прыгожую, але хворую дзяўчыну. ГОСЦЬ ПОЗІРАЕ НЕ НА СТОЛЬ, А НА СТОЛ. Госць чакае пачастунку. ГРАМАДА — ГАЎНЯНАЯ РАДА. Зборышча людзей з рознымі думкамі, поглядамі не можа прыняць талковае рашэнне, адзіны, узгоднены план дзеяння. ГРЭХ У МЕХ, А СПАСЕНЬНЕ Ў ТОРБУ, ХТО КАЖЭ ГРЭХ, ТАГО Ў МОРДУ *. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на слова «грэх» у выказванні суразмоўцы. д ДАЛЁКА МАРУШКА - ЦВЁРДА ПАДУШКА. Калі няма паблізу любай. ДОБРА П'ЯНЩ Ы I КАПЕЛЬКА. Жартам кажуць пра гаспадарлівага чалавека, які і малым даражыць. Гл. с. 85. ДОЎГІ ЯЗЫК, ЯК У ЖАЎНЫ. Гэтак кажуць пра балбатуна і плеткара. Гл. с. 123. ДУРНІ КЕПСКА ЖЫВУЦЬ: ДУРНЯ I Ў ЦАРКВЕ Б'ЮЦЬ. Дурня і ў прыстойным месцы не шануюць. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, пянщ
14 👁