таваў да друку зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (збераглася толькі частка яго), за што атрымаў малы залаты медаль Аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства, а таксама зборнік «Беларускія прыказкі i прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце» (1912). А АБЖОХСЯ НА МОЛОЧКУ, ТАЙ НА ВОДУ ДЗЬМУХАЕ. Хто аднойчы пацярпеў няўдачу, зрабіўся празмерна асцярожным. Гл. с. 18. АГЛЕДЗЕЎСЯ ЛЯХ, ШТО ГАЎНО Ў ГОЛОВАХ. Кажуць пра таго, хто запознена адумаўся. АДЗІН УСЁГО СЬВЕТУ НЕ ЎБЕРЕШ. Пра чалавека прагнага, хцівага. АДНА ДАЧКА НЕ СТОЩ Ь I ПЕТАЧКА. Адна дачка ў сям'і — пястуха, нядбайніца. АСЕННЯМУ ДОЖДЖУ I БАБІМ СЛЁЗАМ НЕ ВЕР. Восеньскі дождж, як і бабіны слёзы, — зацяжны і пусты. Б БАБА ПЕША - КАБЫЛЕ ЛЕХША. Калі хто-н. пакіне каго-н. або адмовіцца ад чаго-н., то будзе лепей. Гл. с. 171. БАГАТАМУ ДОБРЭ КРАСЬЦІ: ЕСЬЦЬ К ЧАМУ ПРЫКЛАСЬЦІ *. БЕДА - НЕ БЕДА, КАЛІ Е ХЛЕБ ДА ЛЕБЕДА. Кажуць, калі яшчэ нешта ёсць з ежы, то можна пражыць. Гл. с. 165. БЕДА БАЧЫЦЬ, БЕДА ЧУЕ, ГДЗЕ СІРАТА НАЧУЕ. Пра пакутлівае жыццё сіраты. БЕЗ НАЧЕНЯ I ВОШЫ НЕ ЗАБ'ЕШ. Без неабходных прылад справы не зробіш. БЕСТЫЖАЕ ВОКА ДЫМУ НЕ БОІЦЦА. Гавораць пра бессаромнага чалавека. Гл. с. 95. БОГ 3 ПУГОЮ НЕ СТАЩЬ - ЯК ХОЧЭШ, МОЖАШ ЖЫЦЬ. Поўная свабода дзеяння. БРАДЗЯГА - УСЯМУ СВЕТУ ЗНЕВАГА, А СВОЛАЧ - ДАРУ ПОМАЧ
Дадатковыя словы
забеш, сямі
11 👁