ХТО БОГАТЫ, МАЕ ЛАТЫ, А ХТО БЕДНЫ, ДЗЕРЫ ЛАТЫ. У адрозненні ад багатага бедны шмат працуе фізічна. ЯКА МУКА, TAKI ХЛІБ. Рысы характеру дзеці пераймаюць ад сваіх бацькоў. ЯКА ПРАЦА, TAKI ГРОШ. Кожны мае тое, што заслужыў, зарабіў. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ПАЛЕССЯ 3 фонду Я. Ляцкага Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Расіі), фонд 163. Санкт-Пецярбург Ляцкі Яўген Аляксандраў (1868—1942) — гісторык рускай літаратуры, даследчык беларускага фальклору і этнаграфіі, удзельнік фальклорных экспедыцый на поўнач Расіі, Паволжа, на Беларусь (Палессе) і інш. Нарадзіўся ў Мінску, скончыў Маскоўскі універсітэт (1893). Пасля кастрычніцкага перавароту жыў у Празе, выкладаў у Карлавым універсітэце. Шматлікія рукапісныя калекцыі захоўваюцца ў Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі дом) АН Расіі. Толькі некаторыя з іх увайшлі ў ягоную кнігу «Матэрыялы для вывучэння творчасці і побыту беларусаў. /. Прыказкі, прымаўкі, загадкі» (М., 1898). Змешчаныя ніжэй калекцыі запісаны на Палессі. У МАЗЫРСКІМ ПАВЕЦЕ ЗАПІСАЎ НАРОДНЫ НАСТАЎНІК А. К. СЕРЖПУТОЎСКІ Фонд 163, адз. зах. 630 Сержпутоўскі Алесь Казіміраў (1864—1940) — беларускі фалькларыст і этнограф, правадзейны сябра Інбелкульта (1925). Нарадзіўся на Случчыне. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884) і Пецярбургскі археалагічны інстытут (1904). Працаваў настаўнікам народных вучэльняў на Мазыршчыне i Случчыне (1884—1893), дзе запісваў беларускія прыказкі і прымаўкі. У 1908 г. падрых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁