ШЧОБ Я ПАНОМ БЫЎ, ТОБЫМ НІЧЭГО НЕ РАБІЎ, ТОЛЬКО НА ПЕЧКІ ЛЕЖАЎ I САЛОНІНУ ЕЎ. Мара селяніна. Я ЯЗЫК I КІЕВА ДОПЫТАЕЦЦА. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. Гл. с. 123. ЯК КУКНЕШ, ТАК I ОДЗВЕЦЦА. Ад нас часта залежыць наша прызначэнне. Гл. с. 124, 169, 186. ЯК ПЕРЕНОЧУЕШ, ТО БОЛЕЙ ПАЧУЕШ. Раніцай на свежую галаву ўсё праясніцца. Гл. с. 186. ЯК ПОСЬЦЕЛЕШСЯ, ТАК I ВЫСЬПІШСЯ *. Вынік справы залежыць ад таго, як да яе ставішся. ЯКІ Б ГЕТА БЫЎ КРУК, ШТОБ ВЫПУСЫДІЎ 3 РУК. Дасканалая характарыстыка права мацнейшага: крук не выпусціць з рук. ПРЫКАЗКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Запісаў I. Заслаўскі Рускае геаграфічнае таварыства, фонд XI, воп. 1, адз. зах. 18, Санкт-Пецярбург Асоба Заслаўскага I. — невядомая. ДВА БУДЗЬКІ НЕ РОБЯЦЬ ВЯСНЫ. Адзінкавыя прыкметы не сведчаць пра існаванне з'явы. Гл. c. 15. ДОТЫ ЛІСІЧКА ВОЮВАЛА, ДОКІ Ў ЛАПКУ HI ЎПАЛА. Краў, пакуль не схапілі. КОЛІСЬ ГРЫБ, БРАЦЕ, МУСІШ У БОРШЧ MAШЕРУВАЦІ. Калі ўзяўся за справу, даводзь яе да канца, нясі ўвесь цяжар. Гл. c. 139. КОЛІСЬ РАК, ТО ЛЕЗЬ У САК. тс'. ЛЕПШ АДЗІН ГРОШ ЗАПРАЦАВАНЫ, ЯК ТРЫ ДАРАВАНЫХ. Заробленае працай сваіх рук даражэй за дармавое, хоць і большае. ПІЎ ДОБРАДЗЕЙ ДО ДОБРАДЗЕЯ, А ЗЛОДЗІ ДО ЗЛОДЗЕЯ. На роўных правах, як роўныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
11 👁