ВОСЕНЬ КАЖЭ: Я УРОЖУ, ВЯСНА КАЖЭ: А Я ПОГЛЯЖУ. ГОЛЫ ЯК БІЧ, А ОСТРЫ ЯК МЕЧ. Бедны, але вынаходлівы на словы, дасціпны. Гл. с. 108, 201. ДОГОНЫВШЫ, НЕ ЦЕЛОВАТЫСЯ. Сілай не прымусіш сябе палюбіць. Гл. с. 201. КОЛЫ НА ГРОМНЩЮ ПІВЕНЬ НЕ НАП'ЕЦЦА ВОДЫЦЫ, ТО НА ЮР'Е ВОЛ НЕ НА1СТСЯ ТРАВЫЦІ. Ад грамніцаў да канца зімы застаецца адзін месяц, і певень павінен з лужыны напіцца. МАЙ - ВАЛАМ ДАЙ, САМ НА ПІЧ УЦЯКАЙ. МЛЫН МЭЛЕ - МУКА БУДЭ, ЯЗЫК МЭЛЕ - БЕДА БУДЭ. НА ПАНСКУЮ МУДРОСТ МУЖЫЦКАЯ ХЫТРОСТ. НІ ПАЛЯК, НІ РУСКІ - ДУРАК БЕЛАРУСКІ. ПОКРОВА УСЮСЬКО ПОХОВА. Пакроў пакрые зямлю ці сняжком ці лістком. ХОЧ ЗА ВОЛА, АБЫ В ДОМУ НЕ БЫЛА. Пра дзяўчыну, я кую хочуць хутчэй выдаць замуж. Гл. с. 108. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ КАПЫЛЬ СЛУЦКАГА ПАВЕТА МІНСКАЙ ГУБЕРНІ Перапісаны Марыеўскай ад прэзідэнта Міхала Цыпрыньскага Цікавага Этнаграфічны музей у Кракове, сігнатура 696 А А ВЫП'ЕМ ПА КІЛІШКУ, ЖЕБЫ БЫЛО ЛЕПЕЙ КРЫШКУ, А ВЫП'ЕМ ПА ДРУГОМУ, НЕ БУДЗЕ ЛЕПЕЙ КОМУ. Лішняе, асабліва выпіўка, заўсёды аказваецца шкоднай, пагаршае стан чалавека. А ПА МАЕЙ СМЕРЦІ НЯХАЙ БЯРУЦЬ ХОЦЬ ЧЭРЦІ. Пра вельмі абыякавага чалавека. Гл. с. 79. АБЫ НА МЕНЕ МЕСЯЦ СВЯЦІЎ, ТО Я СЕРЫХ 3 КАЛОМ ПАБІЎ. Пра выключна спрыяльныя ўмовы ў якой-н. справе, добрыя абставіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпем, напецца, юре
11 👁